Вясна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Квітненьне дрэваў

Вясна — адна з чатырох паравінаў году між зімою і летам. Ва ўмераным клімаце характарызуецца пачаткам вэгетатыўнай дзейнасьці расьлінаў і павышэньнем актыўнасьці жывёлаў. Павялічваецца працягласьць сьветлавога дню, цяплее.

Веснавыя месяцы — сакавік, красавік, травень.

Часавыя рамкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Астранамічная вясна пачынаецца з вясновага раўнадзенствапаўночным паўшар’і надыходзіць 20 сакавіка, у паўднёвым 23 верасьня), а сканчаецца летнім сонцастаяньнем (21 чэрвеня і 21 сьнежня ў паўночным і паўднёвым паўшар’ях адпаведна). Тэрміны пачатку і канцу могуць быць пасунутыя на два дні ў высакосныя гады.

У мэтэаралёгіі агульным тэрмінам вясна абазначаюцца сакавік, красавік і травень (верасень, кастрычнік і лістапад у паўднёвым паўшар’і).

Іншыя кліматычныя паясы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падзел року на вясну, лета, восень і зіму добра заўважны толькі ва ўмераным і субарктычным паясох. У тропіках зьмены сэзонаў не адбываецца, у субтропіках год можна падзяліць на два пэрыяды — сэзон дажджоў і сухі сэзон. Каля палюсоў жа круглы год стаіць зіма (тут зьмяняюцца толькі палярны дзень і ноч).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Вяснасховішча мультымэдыйных матэрыялаў