Вецер
Ве́цер — зрухі паветра адносна зямной паверхні. Звычайна вецер бывае вызваны розьніцай атмасфэрнага ціску і накіраваны ад зоны высокага ціску да зоны нізкага ціску. Але ў сярэдніх геаграфічных шыротах з-за сілы Карыоліса вецер вее звычайна па лініі аднолькавага ціску. Тэрмін «вецер» звычайна ўжываецца ў мэтэаралёгіі для акрэсьленьня гарызантальнага складніка ветру. Вецер — адзін з асноўных элемэнтаў фарміраваньня надвор’я, з гэтай прычыны мэтэаролягі вельмі дакладна вымяраюць хуткасьць ветру (у м/с) і кірунак. Кірунак ветру мае назву таго боку, зь якога вее, напрыклад, калі вецер вее з поўначы на поўдзень, ён мае назву паўночны.
Шматгадовыя назіраньні за накірункам ветру адлюстроўваюць у выглядзе своеасаблівага графіка — ружы вятроў.
[рэдагаваць] Выкарыстаньне ветру чалавекам
Вецер выкарыстоўваецца для выпрацоўкі энэргіі з дапамогай ветравых турбін.
[рэдагаваць] Вымярэньне ветру
Для вымярэньня ветру ўжываюць анэмомер. Таксама вецер вымяраецца з дапамогай штучных спадарожнікаў (тэледэтэкцыі), з дапамогай назіраньня за хуткасьцю перамяшчэньня хмар, з дапамогай радара, з дапамогай мэтэаралягічных зондаў і г. д.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Вецер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|
|
|---|---|
| Пара году | |
| Атмасфэрныя ападкі | |
| Прагноз і дзёньнік надвор’я | |
| Зьявы надвор’я |
Вецер · Навальніца · Маланка · Маланка клубкаватая · Бліскавіца · Тарнада · Ураган · Бура · Віхраслуп · Завіруха · Смуга · Сухмень · Вясёлка · Цунамі
|