Зывэрт (адзінка вымярэньня)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Зывэрт (пазначэньне: Зв, Sv) — адзінка вымярэньня эфэктыўнай і эквівалентнай доз іянізавальнага выпраменьваньня ў сыстэме СІ (выкарыстоўваецца з 1979 г.).
Празь іншыя адзінкі вымярэньня СІ зывэрт выяўляецца наступным чынам:
Роўнасьць зывэрта й грэя паказвае, што эфэктыўная доза й паглынутая доза маюць аднолькавую памернасьць, але ня значыць, што эфэктыўная доза лікава роўная паглынутай дозе. Пры азначэньні эфэктыўнай дозы ўлічваецца біялягічнае ўзьдзеяньне радыяцыі, яна роўная паглынутай дозе, памножанай на каэфіцыент якасьці, які залежыць ад віду выпраменьваньня.
Адзінка названая ў гонар швэцкага навукоўца Рольфа Зывэрта (de:Rolf Sievert).
Зьмест |
[рэдагаваць] Кратныя і дзельныя адзінкі
Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.
| Кратныя | Дзельныя | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| велічыня | назва | пазначэньне | велічыня | назва | пазначэньне | ||
| 101 Зв | дэказывэрт | даЗв | daSv | 10-1 Зв | дэцызывэрт | дЗв | dSv |
| 102 Зв | гэктазывэрт | гЗв | hSv | 10-2 Зв | сантызывэрт | цЗв | cSv |
| 103 Зв | кілязывэрт | кЗв | kSv | 10-3 Зв | мілізывэрт | мЗв | mSv |
| 106 Зв | мегазывэрт | МЗв | MSv | 10-6 Зв | мікразывэрт | мкЗв | µSv |
| 109 Зв | гігазывэрт | ГЗв | GSv | 10-9 Зв | наназывэрт | нЗв | nSv |
| 1012 Зв | тэразывэрт | ТЗв | TSv | 10-12 Зв | дзідазывэрт | пЗв | pSv |
| 1015 Зв | пэтазывэрт | ПЗв | PSv | 10-15 Зв | фэмтазывэрт | фЗв | fSv |
| 1018 Зв | экзазывэрт | ЭЗв | ESv | 10-18 Зв | аттазывэрт | аЗв | aSv |
| 1021 Зв | зэтазывэрт | ЗЗв | ZSv | 10-21 Зв | зэптазывэрт | зЗв | zSv |
| 1024 Зв | ётазывэрт | ІЗв | YSv | 10-24 Зв | ёктазывэрт | іЗв | ySv |
[рэдагаваць] Дапушчальныя і сьмяротныя дозы для чалавека
Мілізывэрт часта выкарыстоўваецца як мера дозы пры мэдыцынскіх дыягнастычных працэдурах (рэнтгенаскапія, рэнтгенаўская тамаграфія, і т. п.).
Натуральнае фонавае іянізавальнае выпраменьваньне звычайна вар'іруецца зблізку 2,4 мЗв/год[1].
Пры апрамяненьні ўсяго цела, 1 Зв выклікае зьмены ў крыві , 2—5 Зв выклікае аблысеньне й белакроўе, парадку 3 Зв прыводзіць да сьмерці на працягу 30 дзён у 50 % выпадкаў.
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Адзінкі СІ |
|---|
| Асноўныя: мэтар | кіляграм | сэкунда | ампэр | кэльвін | кандэла | моль |
| Вытворныя: радыян | стэрадыян | гэрц | градус Цэльсія | катал | ньютан | джоўль | ват | паскаль | кулон | вольт | ом | сымэнс | фарад | вэбэр | тэсла | гэнры | люмэн | люкс | бэкэрэль | грэй | зывэрт |

