Фарад
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Фара́д (пазначэньне: Ф, F) — адзінка вымярэньня электрычнай ёмістасьці ў сыстэме СІ (раней звалася фара́да).
Фарад роўны электрычнай ёмістасьці кандэнсатара, пры якой зарад 1 кулон стварае паміж абкладкамі кандэнсатара напруга 1 вольт.
Адзінка названая ў гонар ангельскага фізыка Майкла Фарадэя.
Фарад — вельмі вялікая ёмістасьць. Кандэнсатары звычайна маюць наміналы вымяраныя ў мікра- і пікафарадах.
Зрэшты, ёмістасьць т. з. іаністараў (кандэнсатараў з падвойным электрычным пластом) можа дасягаць некалькіх кілафарад. Для параўнаньня, ёмістасьць металічнага шара памерам з Зямлю складае ўсяго каля 700 мікрафарад.
[рэдагаваць] Кратныя й дзельныя адзінкі
Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.
| Кратныя | Дзельныя | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| велічыня | назва | пазначэньне | велічыня | назва | пазначэньне | ||
| 101 Ф | дэкафарад | даФ | daF | 10-1 Ф | дэцыфарад | дФ | dF |
| 102 Ф | гэктафарад | гФ | hF | 10-2 Ф | сантыфарад | цФ | cF |
| 103 Ф | кіляфарад | кФ | kF | 10-3 Ф | міліфарад | мФ | mF |
| 106 Ф | мегафарад | МФ | MF | 10-6 Ф | мікрафарад | мкФ | µF |
| 109 Ф | гігафарад | ГФ | GF | 10-9 Ф | нанафарад | нФ | nF |
| 1012 Ф | тэрафарад | ТФ | TF | 10-12 Ф | дзідафарад | пФ | pF |
| 1015 Ф | пэтафарад | ПФ | PF | 10-15 Ф | фэмтафарад | фФ | fF |
| 1018 Ф | экзафарад | ЭФ | EF | 10-18 Ф | аттафарад | аФ | aF |
| 1021 Ф | зэтафарад | ЗФ | ZF | 10-21 Ф | зэптафарад | зФ | zF |
| 1024 Ф | ётафарад | ІФ | YF | 10-24 Ф | ёктафарад | іФ | yF |
- Таксама не рэкамэндуецца ўжываць міліфарад і нанафарад.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
- Сантымэтар — адзінка ёмістасьці ў СГСЭ.
| Адзінкі СІ |
|---|
| Асноўныя: мэтар | кіляграм | сэкунда | ампэр | кэльвін | кандэла | моль |
| Вытворныя: радыян | стэрадыян | гэрц | градус Цэльсія | катал | ньютан | джоўль | ват | паскаль | кулон | вольт | ом | сымэнс | фарад | вэбэр | тэсла | гэнры | люмэн | люкс | бэкэрэль | грэй | зывэрт |

