Сэкунда (адзінка вымярэньня часу)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Сэку́нда (па-лацінску: secunda — другая; ад выразу pars minuta secunda — другая малая частка (гадзіны) — у адрозьненьне ад хвіліны, якая зьяўляецца pars minuta prima — першай малой часткай) — адзінка вымярэньня часу, якая складае 1/60 частку хвіліны і 1/3600 частку гадзіны.

На пабытовым узроўні сэкунда ўспрымаецца як вытворная адзінка вымярэньня і, як правіла, зьяўляецца найдрабнейшым адрэзкам часу, які можа вымерыць гадзіньнік.

У сыстэме СІ сэкунда, наадварот, зьяўляецца асноўнай адзінкай вымярэньня часу, і вызначаецца як адрэзак часу, які складаецца з 9 192 631 770 пэрыядаў выпраменьваньня, якое адпавядае пераходу між дзьвюма звыштонкімі ўзроўнямі асноўнага стану атамаў цэзію-133 пры адсутнасьці ўзбурэньня з боку зьнешніх палёў.