20 стагодзьдзе
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| 1890-я | 1890 | 1891 | 1892 | 1893 | 1894 | 1895 | 1896 | 1897 | 1898 | 1899 |
| 1900-я | 1900 | 1901 | 1902 | 1903 | 1904 | 1905 | 1906 | 1907 | 1908 | 1909 |
| 1910-я | 1910 | 1911 | 1912 | 1913 | 1914 | 1915 | 1916 | 1917 | 1918 | 1919 |
| 1920-я | 1920 | 1921 | 1922 | 1923 | 1924 | 1925 | 1926 | 1927 | 1928 | 1929 |
| 1930-я | 1930 | 1931 | 1932 | 1933 | 1934 | 1935 | 1936 | 1937 | 1938 | 1939 |
| 1940-я | 1940 | 1941 | 1942 | 1943 | 1944 | 1945 | 1946 | 1947 | 1948 | 1949 |
| 1950-я | 1950 | 1951 | 1952 | 1953 | 1954 | 1955 | 1956 | 1957 | 1958 | 1959 |
| 1960-я | 1960 | 1961 | 1962 | 1963 | 1964 | 1965 | 1966 | 1967 | 1968 | 1969 |
| 1970-я | 1970 | 1971 | 1972 | 1973 | 1974 | 1975 | 1976 | 1977 | 1978 | 1979 |
| 1980-я | 1980 | 1981 | 1982 | 1983 | 1984 | 1985 | 1986 | 1987 | 1988 | 1989 |
| 1990-я | 1990 | 1991 | 1992 | 1993 | 1994 | 1995 | 1996 | 1997 | 1998 | 1999 |
| 2000-я | 2000 | 2001 | 2002 | 2003 | 2004 | 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 |
| 19 стагодзьдзе — 20 стагодзьдзе — 21 стагодзьдзе | ||||||||||
Зьмест |
[рэдагаваць] Галоўныя падзеі й тэндэнцыі
[рэдагаваць] Палітыка
- Абуджэньне нацыянальнага руху ў розных краінах сьвету, змаганьне калёніяў вялікіх імпэрыяў за незалежнасьць, канец каляніяльнае эры.
- Пашырэньне ультралевых і ультраправых ідэялёгіяў, узьнікненьне таталітарных дзяржаваў.
- Першая і другая сусьветныя войны: упершыню войны ахопваюць цэлыя кантынэнты, у іх удзельнічаюць адразу ўсе буйнейшыя дзяржавы сьвету.
- Іншыя войны: В'етнамская вайна, араба-ізраільскі канфлікт...
- Глабалізацыя: утварэньне Лігі Нацыяў, ААН, Эўразьвязу, Сусьветнай гандлёвай арганізацыі...
[рэдагаваць] Навука й тэхналёгія
- У фізыцы разьвіцьцё тэорыі адноснасьці, ядравай фізыкі, квантавай мэханікі...
- Новыя галіны ў матэматыцы: тэорыя імавернасьці, тэорыя альгарытмаў...
- Масавая вытворчасьць аўтамабіляў, вынаходніцтва самалёту...
- У паўсядзённы побыт уваходзяць разнастайныя электрычныя й электронныя прылады.
- Імклівае разьвіцьцё ўзбраеньняў, узьнікненьне ваеннай авіяцыі, зброі масавага зьнішчэньня (хімічнай, ядравай, біялагічнай).
- Узьнікненьне, хуткае разьвіцьцё й пашырэньне ЭВМ, пранікненьне інфармацыйных тэхналёгіяў ва ўсе сфэры жыцьця.
- Новыя сродкі масавай інфармацыі: радыё, тэлебачаньне, інтэрнэт; разьвіцьцё тэлефаніі, электронных сродкаў сувязі; стварэньне глабальнае інфармацыйнае прасторы.
[рэдагаваць] Культура
- Клясычныя філасофскія канцэпцыі ды традыцыйныя рэлігіі губляюць прыхільнікаў; пашырэньне марксызму, пазітывізму, узьнікненьне экзыстэнцыялізму, структуралізму і іншых нетрадыцыйных філасофскіх плыняў; папулярнасьць атэізму, акультызму.
- Дыялёг культураў, узаемапранікненьне эўрапейскіх і азіяцкіх традыцыяў...
- Вынайдзена кіно, гуказапіс.
- Мастацтва: стылі ар-нуво і ар-дэко; узьнікненьне й пашырэньне мадэрнізму (экспрэсыянізм, кубізм, сюрэалізм...); канец стагодзьдзя — сытуацыя постмадэрну.
- Музыка: джаз, блюз, рок-н-рол, рок, хэві-мэтал, рэгі, рэп, сынт-поп, пост-рок...
- Узьнікненьне ды пашырэньне праз СМІ масавай культуры, эпоха шоў-бізнэсу; спробы мастацкага асэнсаваньня поп-культуры (поп-арт), пратэст супраць яе (прагрэсыў-рок, панк, гранж...).

