Эндзі Ўорхал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Эндзі Ўорхал
Andy Warhol 1977.jpg
Эндзі Ўорхал (1977 год)
Імя пры нараджэньні: Andrej Varchola
Нарадзіўся: 6 жніўня 1928
Сьцяг ЗША Пітсбург, ЗША
Памёр: 22 лютага 1987
Сьцяг ЗША Нью-Ёрк, ЗША
Нацыянальнасьць: амэрыканец
Заняткі: мастацтва, кіно
Плынь: поп-арт
Працы: «Дзяўчыны з Чэлсі» (1966), «Таматны суп Campbell» (1962)

Э́ндзі Ўо́рхал (па-ангельску: Andy Warhol, сапраўднае імя Андрэй Вархола, па-славацку: Andrej Varchola; 6 жніўня 1928, Пітсбург, ЗША — 22 лютага 1987, Нью-Ёрк, ЗША) — выбітны прадстаўнік поп-арту і сучаснай культуры ўвогуле. Эндзі Ўорхал вядомы дзякуючы сэрыі кампазыцыяў зь вялікім калярыстычным кантрастам, для стварэньня якіх выкарыстоўваў тэхніку трафарэтнага друку. Праз гэты мэтад былі створаныя кампазыцыі звычайнай амэрыканскай лядоўні, банкі колы ці таматнага супу Campbell, звычайных прадметаў, напрыклад, бананаў, сурвэтак і г. д. Трафарэтны друк дапамог стварыць Ўорхалу партрэты вядомых людзей, такіх як: Мэрылін Манро, Элвіса Прэсьлі, Жаклін Кенэдзі, Марлона Брандо, Элізабэт Тэйлар, а таксама стварыў Мао Цзэ-дуна і Леніна. Эндзі Ўорхал асэнсоўваў усё, што маляваў, беспрадметна і бязь лішніх эмоцыяў. Таматны суп і даляравая банкнота мелі для яго аднолькавую вартасьць зь людзьмі, якіх ён маляваў.

[рэдагаваць] Біяграфія

Эндру Ўорхал нарадзіўся 6 жніўня 1928 году ў Пітсбургу зь імем Андрэй Вархола. Яго бацькі, Андрый Вархола і Улія Юстына Заяцка (прозьвішча «Вархола» зьмянілі на ангельскі варыянт Ўорхал пасьля пераезду ў ЗША), былі эмігрантамі са Славакіі, якая ў той час уваходзіла ў склад Аўстра-Вугоршчыны. Яны паходзілі з русінскіх грэка-каталікоў зь вёскі Мікоя на поўначы Славакіі. У Славакіі бацька працаваў на вугальнай шахце ў навакольлі Медзілаборцэ.

У маладосьці Эндзі захварэў харэяй, якая, хутчэй за ўсё, была вынікам ускладненьня шкарлятыны. Гэта хвароба на ўсё жыцьцё зьмяніла зьнешні выгляд Ўорхала.

Творчыя здольнасьці, якія выявіліся яшчэ ў маладосьці, дазволілі Ўорхалу скіраваць сваю адукацыю на мастацтва. Ён паступіў на факультэт камэрцыйнага мастатацтва Ўнівэрсытэту Карнэгі Мэлан у Пітсбургу. У 1949 годзе ён пераехаў у Нью-Ёрк, дзе пачаў кар’еру ілюстратара часопісаў і стваральніка рэклямы ў Міжнародным Мастацкім Цэнтры. У 1950-я гады, творчасьць Ўорхала яшчэ не набыла сваю адметнасьць. У гэты час Ўорхал атрымаў вядомасьць дзякуючы сваім эксцэнтрычным чарнільным малюнкам абутку, выкананым у вольным стылі з намеранымі плямамі.

Карціна выкананая мэтадам трафарэтнага дкуку.

У 1960-х гадах Эндзі Ўорхал вынайшаў тэхніку трафарэтнага друку. У 1962 годзе Ўорхал стварыў сэнсацыйную сэрыю карцінаў, на якіх былі адлюстраваны, часта ў яркіх фарбах слоікі кока-колы і бляшанкі кансэрваў, у тым ліку вядомыя выявы бляшанак таматнага супу Campbell, якія прынесьлі яму папулярнасьць. Ён шукаў спосабы ня толькі стварэньня мастацкіх твораў з дапамогай прадуктаў масавай культуры, але і жадаў, перад усім, ствараць масавае мастацтва. Яго творы выявілі пустату і бязьлікасьць заходняй масавай культуры заснаванай на спажываньні. Хутка ён стварыў яшчэ больш яскравыя творы — выкананыя у эксцэнтрычным стылі — выявы вядомых людзей таго часу: Мэрылін Манро, Элвіса Прэсьлі, Маа Цзэ Дуна. Скандальная рэпутацыя Ўорхала спрыяла вядомасьці працаў гэтай сэрыі. У наш час яе кошт дасягае дзясяткаў мільёнаў даляраў.

У другой палове 1960-х гадоў Ўорхал зацікавіўся кіно. Яго фільмы, створаныя разам з Полам Морысі сталі першымі прадвесьнікамі сэксуальнай рэвалюцыі. Разам з гэтым Ўорхал стварае першую альтэрнатыўную рок-групу «The Velvet Underground». Таксама ён стаў дызайнэрам вокладак для некалькіх папулярных альбомаў, напрыклад Sticky Fingers гурту The Rolling Stones.

Вакол мастака склалася асаблівая субкультура моладзі, адна з удзельніц якой, фэміністка Валеры Саланас у 1968 годзе стрэліла ў «настаўніка», цяжка яго параніўшы. Нягледзячы на тое, што яго жыцьцё атрымалася ўратаваць, Ўорхал застаўся інвалідам і ў 1987 годзе ён памёр ад наступстваў гэтага раненьня. Ён быў пахаваны ў Пітсбургу, у грэка-каталіцкай царкве сьвятога Духу.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Эндзі Ўорхалсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах