Эмпайр-Стэйт-Білдынг
Эмпайр-Стэйт-Білдынг (па-ангельску: Empire State Building) — 102-павярховы хмарачос у Нью-Ёрку, разьмешчаны на скрыжаваньні Пятай авэню й заходняй 34-й вуліцы, пабудаваны ў стылі ар-дэко. Назва паходзіць ад мянушкі штату Нью-Ёрк — «імпэрскі штат» (па-ангельску: The Empire State). З моманту пабудовы ў 1931 годзе і да завяршэньня будаўніцтва паўночнай вежы Сусьветнага гандлёвага цэнтру ў 1972 годзе Эмпайр-Стэйт-Білдынг быў самым высокім будынкам у сьвеце. Вышыня апошняга паверху складае 373,2 мэтру (разам з антэнай — 448,7 м)[1]. Пасьля тэрактаў 11 верасьня 2001 года Эмпайр-Стэйт-Білдынг зноўку стаў самым высокім будынкам у Нью-Ёрку, аднак, не самым высокім у сьвеце. 30 красавіка 2012 году хмарачос стаў ізноў другім паводле вышыні будынкам у Нью-Ёрку, калі новы будынак Сусьветнага гандлёвага цэнтра дасягнуў яшчэ большай вышыні[2]. Эмпайр-Стэйт-Білдынг у цяперашні час зьяўляецца трэцім паводле велічыні хмарачосам у ЗША, пасьля Ўіліс-Таўэр і Trump International Hotel and Tower, абодва зь якіх месьцяцца ў Чыкага.
Эмпайр-Стэйт-Білдынг, як правіла, разглядацца як амэрыканскі культурны сымбаль. Ён быў названы адным зь сямі цудаў сучаснага сьвету Амэрыканскім таварыствам грамадзянскіх інжынэраў. Будынак і інтэр’ер ніжняга паверха зьяўляюцца выбітнасьцямі гораду паводле рашэньня спэцыяльнай гарадзкой камісіі, якое было пацьверджана ў Нью-ёрскім Савеце Атаксаваньня[3]. Будынак быў аб’яўлены нацыянальным гістарычны помнікам ЗША ў 1986 годзе[4][5].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ SkyscraperPage — Empire State Building (анг.)
- ^ «It's official: 1 WTC is New York's new tallest building». NY Daily News. (анг.)
- ^ White, Norval & Willensky, Elliot (2000). «AIA Guide to New York City» (4th ed.). New York: Three Rivers Press. ISBN 0812931076. p.226.
- ^ «Empire State Building». National Historic Landmark summary listing. National Park Service. (анг.)
- ^ Pitts, Carolyn (April 26, 1985). «Empire State Building» (PDF). National Historic Landmark Nomination. National Park Service. (анг.)
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Эмпайр-Стэйт-Білдынг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт (анг.)
- Эмпайр-Стэйт-Білдынг на Emporis.com (анг.)
- Эмпайр-Стэйт-Білдынг на Structurae (анг.)
| Гэта — накід артыкула па архітэктуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |