Элвіс Прэсьлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Элвіс Прэсьлі
Elvis Aaron Presley
Elvis Presley 1970.jpg
Элвіс Прэсльлі ў 1970 годзе
Дата нараджэньня 8 студзеня 1935 (79 гадоў)
Месца нараджэньня Сьцяг ЗША Т’юпэла, Місысыпі, ЗША
Дата сьмерці 16 жніўня 1977
Месца сьмерці Сьцяг ЗША Мэмфіс, Тэнэсі, ЗША
Гады творчасьці 1954 – 1977
Краіна ЗША
Нацыянальнасьць амэрыканец
Прафэсіі сьпявак, актор
Інструмэнты вакал, гітара, фортэпіяна
Жанры госпэл, рок-н-рол, кантры, рытм-энд-блюз
Псэўданімы кароль рок-н-ролу
http://www.elvis.com/

Элвіс Аарон Прэсьлі (па-ангельску: Elvis Aaron Presley) (нар. 8 студзеня 1935 году ў Т’юпэла, Місысыпі, пам. 16 жніўня 1977 году ў Мэмфісе, Тэнэсі) – амэрыканскі пясьняр і актор. Элвіс Прэсьлі стаў адным з выбітнейшых выканаўцаў музычнага жанру рок-н-рол, а так сама культавай постацьцю масавай культуры ХХ стагодзьдзя. З Элвісам Прэсьлі асацыюецца ўстойлівае словазлучэньне «Кароль рок-н-ролу».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяцінства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Элвіс Прэсьлі нарадзіўся ў небагатай сям’і ў Т’юпэла ў штаце Місысыпі. Яго бацькамі былі Глэдзіс Лав Прэсьлі (19121958 г.г.) і Вэрнан Прэсьлі (19121979 г.г.)[1]. У 1948 годзе сям’я пераехала ў горад Мэмфіс. У дзяцінстве Элвіс сьпяваў у царкоўным хоры[2].

Пачатак кар’еры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1954 годзе ў студыі гуказапісу «Sun Records» была запісана першая песьня «That's All Right Mama», якая стала хітом мясцовых радыёстанцыяў. Хутка папулярнасьць Прэсьлі значна вырасла. У 1955 годзе на адным з яго канцэртаў зьявіўся палкоўнік Том Паркер, які, убачыўшы хуткі рост папулярнасьці сьпевака, падпісаў з ім кантракт. Хутка Элвіс стаў пісаць свае песьні ў студыі «RCA». Адной зь першых песьняў запісаных тут была «Heartbreak Hotel»[3]. У 1956 годзе пачалася яшчэ і акторская карь’ера Элвіса, пасьля здымкаў у вэстэрне «Love Me Tender». У гэтым жа годзе Прэсльі атрымаў нефармальную мянушку «кароль рок-н-ролу», якой яго называюць і ў нашы дні. У пэрыяд 19561958 г.г. было створана шмат хітоў. Акрамя ўзгаданай песьні «Heartbreak Hotel», былі яшчэ і «I Got a Woman», «Hound Dog», «Don't Be Cruel», «Jailhouse Rock», «Teddy Bear», «One Night», «An American Trilogy» і «Burning Love».

Войска[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

24 сакавіка 1958 году Элвіс зьвярнуўся ў прызыўную камісію і быў прызваны ў войска ЗША[4]. У гэтым жа годзе памерла яго маці Глэдзіс. Два гады Прэсьлі праслужыў на амэрыканскіх вайсковых базах у Заходняй Нямеччыне. Двухгадовая адсутнасьць не адбілася на яго папулярнасьці, запісаныя матэрыялы дазвалялі выпускаць яго альбомы і без яго прысутнасьці. Служба ў войску надала Элвісу Прэсьлі яшчэ большую папулярнасьць, асабліва сярод кансэрватыўнага старэйшага асяродзьдзя. Пасьля вяртаньня з войска (у званьні сяржанта) Элвіс працягваў музычную і акторскую кар’ёру.

Вяртаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля перапынку Элвіс вярнуўся да канцэртаў са спэцыяльнай тэлевізійнай праграмай «Elvis Comeback Special», якая пачала выходзіць у сьнежні 1968 году. У 1969 годзе, у студыі «American Sound» у Мэмфісе былі запісаныя песьні якія злучалі стылі госпэл, блюз і рок-н-рол. У жніўні 1969 году Элвіс, з новымі песьнямі вярнуўся на сцэну ў Лас Вэгасе. Пасьля гэтага адбыўся тур па ўсёй Амэрыцы, а так сама запісваліся новыя музычныя альбомы. Былі зьнятыя дакумэнтальныя фільмы з яго канцэртаў у Лас Вэгасе з верасьня 1970 году («That's the way it is»), а так сама з яго канцэртаў ў красавіку 1972 году («Elvis on Tour»).

У 60-х г.г. ён здымаўся, у асноўным, у музычных камэдыях. Менавіта ў гэты час утварыўся яго імідж, які адбіўся на ўсёй масавай амэрыканскай культуры. Элвіс стаў адным з самых вядомых і аплачваемых актораў Галівуду.

У гэты ж час Прэсьлі стаў самым папулярным амэрыканскім сьпеваком, яго вядомасьць не зьнізілася нават пад час «вялікай брытанскай інвазіі»[5], калі на амэрыкаснкі музычны рынак прыйшлі шматлікія брытанскія рок-н-рольныя а потым і рок музыкі. З посьпехам Прэсьлі сьпяваў музыку стыляў кантры, рытм-энд-блюз, поп, рок а так сама госпэл, за што атрымаў тры ўзнагароды Грэмі. Увогуле быў намінаваны на ўзнагароду Грэмі 14 разоў. Акрамя гэтага ён атрымаў узнагароду «Grammy Lifetime Achievement Award» у 1971 годзе.

1 траўня 1967 году Элвіс Прэсьлі ажаніўся ў Лас Вэгасе з Прысцылай Булье, з якой пазнаёміўся пад час вайсковай службы ў Нямеччыне ў 1959 годзе[6]. 1 лютага 1968 году нарадзілася дачка Элвіса - Ліза Мары Прэсьлі.

Апошнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

14 студзеня 1973 году Элвіс Прэсьлі даў дабрачынны канцэрт на Гаваях, які атрымаў назву «Aloha from Hawaii», і гэта быў першы канцэрт, які, праз спадарожнік, перадаваўся на ўвесь сьвет[7]. Ён сабраў перад тэлевізарамі каля 1,5 млрд. чалавек. У лютым 1973 году студыя «RCA Records» выпусьціла альбом з матэрыяламі гэтага міжнароднага канцэрту. Элвіс займаўся канцэртнай дзейнасьцю да канца жыцьця. З 1974 да 1977 году ён атрымаў дадатковую папулярнасьць, у 1974 годзе атрымаў яшчэ адну ўзнагароду Грэмі за песьню «How great thou art». Апошні канцэрт Элвіс даў у Індыянапалісе 26 чэрвеня 1977 году[8]. Пасьля вяртаньня на сцэну з 31 ліпеня 1969 году Прэсьлі даў 1156 канцэртаў, зьдзейсьніў 52 канцэртныя туры і прадаў міл’ёны плытаў. Яго апошняя плыта «Elvis in Concert» была выдана 3 кастрычніка 1977 году.

Элвіс Прэсьлі памёр 16 жніўня 1977 году ва ўласным доме ў Мэмфісе, за дзень перад пачаткам заплянаваным новым канцэртным турам. Афіцыйнай прычынай сьмерці была абвешчана спыненьне дзейнасьці сэрца. Яго пахаваньне адбылася 18 жніўня 1977 году[9].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Элвіс Прэсьлісховішча мультымэдыйных матэрыялаў