Спэцыяльная тэорыя рэлятыўнасьці
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Спэцыяльная тэорыя рэлятыўнасьці[1], скарочана СТР (Спэцыяльная тэорыя адноснасьці, СТА) — тэорыя, якая апісвае рух, законы мэханікі й прасторава-часовых адносінаў пры хуткасьцях, блізкіх да хуткасьці сьвятла. У рамках спэцыяльнай тэорыі рэлятыўнасьці клясычная мэханіка Ньютана зьяўляецца набліжэньнем нізкіх хуткасьцяў. Абагульненьне СТР для гравітацыйных палёў завецца агульнай тэорыей рэлятыўнасьці.
Адхіленьне ў працяканьні фізычных працэсаў, якія апісваюцца тэорыей рэлятыўнасьці, ад эфэктаў, прадказваемых клясычнай мэханікай, завуць рэлятывісцкімі эфэктамі. Хуткасьці, пры якіх гэтыя эфэкты робяцца істотнымі — рэлятывісцкімі хуткасьцямі.
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Руска-беларускі фізічны слоўнік / Уклад. Самайлюковіч У., Пазняк У., Сабалеўскі А. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. С. 241.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Спэцыяльная тэорыя рэлятыўнасьці — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў