Нацыяналізм
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Нацыяналі́зм (па-француску: nationalisme) — палітыка і практыка, ідэалёгія і псыхалёгія ў нацыянальным пытаньні, заснаваныя на прызнаньні нацый і іх узаемаадносін асабліва важным фактарам грамадзкага разьвіцьця, прыярытэтнага і прывілеяванага мейсца, ролі і інтарэсаў пэўнага народа ў сацыяльна-палітычным, эканамічным і культурным жыцьці ўсяго чалавецтва.
[рэдагаваць] Гісторыя
Гістарычна нацыяналізм як асобая ідэйна-палітычная плынь пачала складвацца ў канцы 18 ст. ў сувязі з бурным разьвіцьцём нацыянальных рухаў, станаўленьнем нацый і ростам нацыянальнай самасьвядомасьці, разгортваньнем нацыянальна-вызваленчага руху ў калёніях і паўкалёніях. У гэтым пляне, асабліва ў барацьбе супраць каляніялізму, нацыяналізм адыграў станоўчую ролю ў станаўленьні нацый, іх кансалідацыі, вызваленьні прыгнечаных народаў, іх самавызначэньні, захаваньні і развіцьці іх самабытнасьці і г.д. Але існуюць і крайнія формы выяўленьня нацыянальных інтарэсаў, якія могуць перарасьці ў сваю процілегласьць - у пачуцьцё нацыянальнай выключнасьці, перавагі над іншымі нацыямі (глядзіце Шавінізм). У сучасным сьвеце нацыяналізм - адна з уплывовых і распаўсюджаных ідэйна-палітычных плыней, якія праяўляюцца як у глябальным, так і ў рэгіянальным і дзяржаўных маштабах.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Нацыяналізм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- The Nationalism Project (анг.)

