Каляніялізм
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Працэс калянізацыі і дэкалянізацыі ў сьвеце.
Каляніялізм — сыстэма панаваньня групы прамыслова разьвітых краін (мэтраполіяў) над астатнім сьветам, існаваўшая ў розных краінах у XV—XX стагодзьдзях. Каляніяльная палітыка — гэта палітыка эксплёатацыі з дапамогай ваеннага, палітычнага і эканамічнага прымусу народаў, краін і тэрыторыяў пераважна з іншанацыянальным насельніцтвам, як правіла, эканамічна меней разьвітых.
Для зьяўленьня каляніялізму ў свой час існавалі розныя варункі:
- Атрыманьне прыбытку.
- Пашырэньне магутнасьці мэтраполіі.
- Ратунак ад перасьледу ў мэтраполіі.
- Схіленьне насельніцтва калёніяў ва ўласную рэлігію.
Некаторыя каляністы лічылі, што яны надаюць мясцоваму насельніцтву калёніяў дапамогу ў выглядзе хрысьціянскай веры і цывілізацыі. На самой справе ўвесь працэс калянізацыі ператвараўся ў пакарэньне народаў, перасяленьне іх у рэзэрвацыі ці генацыд.[1]
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Дайнэш Д’Суза, Злачынствы Крыстафора Калюмба
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Каляніялізм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |