Афрыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Афрыка, выгляд з космасу
Афрыка, выгляд з космасу
Месцазнаходжаньне Афрыкі
Месцазнаходжаньне Афрыкі

А́фрыка (назва, магчыма, пайшла ад лацінскага слову aprica, што перакладаецца як «сонечны» альбо ад грэцкага aphrike што мае значэньне «бяз сьцюжы») — другі па плошчы й па колькасьці насельніцтва кантынэнт Зямлі (30,300 млн. км² й 850 млн. жыхароў на 2005 год адпаведна). Афрыка займае 5,9 % ад плошчы ўсяе плянэты альбо 20,3 % ад плошчы ўсяе сушы

Адначасова Афрыка зьяўляецца самы бедным у эканамічным пляне кантынэнтам, тут распаўсюджаны такія небясьпечныя захворваньні як малярыя, і СНІД. Акрамя гэтага значная частка насельніцтва Афрыкі галадае. У апошнія дзесяцігодзьдзі у многіх афрыканскіх краінах усталяваліся дэмакратычныя ўрады, што паспрыяла іх эканамічнаму разьвіцьцю, але у некаторых краінах працягваюцца грамадзянскія войны. Тым не менш сканчэньне шматгадовай грамадзянскай вайны ў такіх буйных краінах як Ангола, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, і Судан прывялі да росту эканомікі ў Афрыцы. Грамадзянская вайна працягваецца ў Бурунды, Кот д'Івуары, Лібэрыі, Самалі, Зімбабвэ і Нігерыі.

[рэдагаваць] Геаграфія

Афрыка – самы вялікі з трох мацерыкоў “паўднёвай групы”. Адзьдзеленая ад Эўропы Міжземным морам, з Азіяй злучаецца ў паўночнай ўсходняй частцы Суэцкім перашыйкам (які перасечаны Суэцкім каналам), шырынёй 130 км. Але, у сувязі з тым што Сінайская паўвыспа палітычна належыць Эгіпту, яго часта адносяць да Афрыкі. Афрыка раскінулася на 8 000 км з поўначы на поўдзень, а з захаду на усход на 7 400 км. Даўжыня берагавой лініі складае 26 000 км, Самай вялікай краінай Афрыкі зьяўляецца Судан, а самай малой – Сейшэльскія выспы (архіпэляг, на усходзе ад мацерыка). Самая малая мацерыковая краіна – Гамбія.


[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі



Часткі сьвету
Аўстралія і Акіянія | Азія | Амэрыка | Антарктыда | Афрыка | Эўропа
Асабістыя прылады
На іншых мовах