Глябалізацыя
Глябалізацыя — працэс сусьветнай эканамічнай, палітычнай і культурнай інтэграцыі, асноўнымі характарыстыкамі якога зьяўляюцца распаўсюджваньне капіталізма па ўсім сьвеце, сусьветны падзел працы, міграцыя ў маштабах усяе плянэты грашовых, чалавечых і вытворчых рэсурсаў, стандартызацыя заканадаўства, эканамічных і тэхналягічных працэсаў, а таксама збліжэньне культур розных краін. Гэта аб’ектыўны працэс, які носіць сыстэмны характар, то бок ахоплівае ўсе сфэры жыцьця грамадзтва. У выніку глябалізацыі сьвет становіцца больш зьвязаны й залежным ад усіх ягоных суб’ектаў. Адбываецца павелічэньне як колькасьці агульных для груп дзяржаваў праблем, гэтак і колькасьці й тыпаў інтэграваных суб’ектаў.
Працэс стварэньня сусьветнага рынку пачаўся на сьвітанку XX стагодзьдзя ў эпоху станаўленьня буйных міжнацыянальных манаполіяў. Ён некалькі прыпыніўся ў пэрыяд падзелу сьвету на варожыя лягеры й халоднай вайны паміж імі, калі эканамічнае й культурнае разьвіцьцё асобных краінаў, як то СССР і КНР, праходзіла адасоблена ад разьвіцьця астатняга сьвету. Асаблівых тэмпаў глябалізацыя набрала ў апошнія дзесяцігодзьдзі XX стагодзьдзя й пачатку XXI стагодзьдзя. З аднаго боку гэта зьвязана з падзеньнем жалезнай заслоны й інтэграцыяй Кітая ў сусьветную эканоміку, з другога боку — з хуткім разьвіцьцём інфармацыйных тэхналёгій, дзякуючы якім узрасьлі магчымасьці доступу да любой інфармацыі ў сьвеце.
Не зважаючы на тое, што працэс глябалізацыі аб’ектыўны, вакол яго праходзіць палітычная барацьба. Глябалізацыя на сучасным этапе, гэта значыць, на пачатку XXI стагодзьдзя, мае як гарачых прыхільнікаў, гэтак і апанэнтаў.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Глябалізацыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
| Артыкулы па тэме «Гандаль» | |
|---|---|
| Азначэньні | |
| Арганізацыі і палітыка ў сфэры гандлю | |
| Эканамічныя школы | |
| Падобныя тэмы | |