Сусьветны банк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Сусьветны банк — афіцыйная назва: Міжнародны банк рэканструкцыі і разьвіцьця (па-ангельску: The International Bank for Reconstruction and Development, IBRD).

Пачаў сваю дзейнасьць 25 чэрвеня 1946 году ў выніку рашэньня на канфэрэнцыі ў Брэтон Вудз у ліпені 1944 году (тады і быў заснаваны). Галоўнай мэтай яго стварэньня была адбудова зьнішчанай у Другой Сусьветнай вайне Эўропы і Японіі. Таксама мэтай была дапамога ў разьвіцьці краін Азіі, Лацінскай Амэрыкі і Афрыкі. Цяпер ён працуе з 124 краінамі.

Хоць тэрмін «Сусьветны банк» адносіцца да дзьвюх зь пяці спэцыялізаваных агенцыяў, якія працуюць разам у Групе Сусьветнага банку: Міжнароднага банку рэканструкцыі і разьвіцьця і Міжнароднай асацыяцыі разьвіцьця (па-ангельску: The International Development Association), але паўсюль ужываецца гэты тэрмін толькі для вызначэньня банку. Астатнія тры агенцыі дзейнічаюць у рамках Групы Сусьветнага банку: Міжнародная фінансавая карпарацыя, Міжнародны цэнтар вырашэньня інвэстыцыйных спрэчак і Агенцыя многабаковых інвэстыцыйных гарантыяў.

Сусьветны банк не зьяўляецца банкам у звыклым значэньні. Ён ажыцьцяўляе доўгатэрміновыя пазыкі са зьніжанымі адсоткамі для найбольш бедных краін-удзельніц і прадпрыемстваў (пасьля атрыманьня ўрадавых гарантыяў), датацыі, тэхнічную дапамогу для праграм прызначаных для валькі з узбраеньнем і фінансуе разьвіцьцё такіх галін жыцьця як ахова здароўя, адукацыя, ахова асяродзьдзя і разьвіцьцё інфраструктуры. Але за гэта ён патрабуе пэўных палітычных зрухаў, такіх як барацьба з карупцыяй, разьвіцьцё дэмакратыі, і найважнейшае — разьвіцьцё прыватнага сэктара эканомікі.

Грошы на выдзяленьне крэдытаў слабаразьвітым краінам паходзяць ад унёскаў краін-удзельніц, аплаты краінамі ранейшых крэдытаў і дзякуючы эмісіі аблігацыяў на сусьветных грашовых біржах.

Асабістыя прылады