Дэмакратыя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Формы кіраваньня |
|---|
|
|
| Партал:Палітыка · рэдаг. |
Дэмакра́тыя (па-грэцку: δημοκρατία — «народаўладзьдзе», «рэспубліка») — форма кіраваньня дзяржавай або палітычная сыстэма, пры якой улада ажыцьцяўляецца праз прамое народаўладзьдзе (прамая дэмакратыя) альбо праз прадстаўнікоў, абіраных народам або нейкай часткай народа (прадстаўнічая дэмакратыя). Галоўнай прыкметай дэмакратыі зьяўляецца забеспячэньне прапарцыйнага прадстаўніцтва ва ўладзе як мага шырэйшых інтэрасаў насельніцтва, прысутных у краіне, а таксама дынамічная зьмена прадстаўнічай улады разам са зьменай адпавядных гэтых інтэрасаў у часе.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Зыходнай формай дэмакратыі была прамая дэмакратыя ў невялікіх гарадах-дзяржавах у старажытнай Грэцыі (гл. Афінская дэмакратыя), і некаторых старажытных гарадах на Русі. Крытыка антычных формаў прамой дэмакратыі ўтрымоўваецца ў тэорыі дзяржавы Платона[Няма крыніцы інфармацыі]
З ускладненьнем дзяржаўных задач, прамая дэмакратыя была практычна паўсюдна выцесненая манархічнымі формамі кіраваньня.
У цяперашні час дэмакратычнае кіраваньне звычайна носіць форму заходняй эўрапейскай прадстаўнічай дэмакратыі, якая атрымала назву «лібэральная дэмакратыя». Сярод яе тэарэтычных заснавальнікаў былі Жан Жак Русо (1712—1778), Джон Лок (1632—1704) і Мантэскье (1689—1755). Разьвіцьцё сродкаў масавай камунікацыі, аўтаматычнай апрацоўкі інфармацыі, тэорыі штучнага інтэлекту зь інжынэрыяй ведаў, з улікам нарастальных складанасьцяў з рэалізацыяй прадстаўнічай дэмакратыі, адрадзіла цікавасьць да яе прамых формаў.
«З цяжарарам народаўладзьдзя можа зладзіцца толькі народ, здольны да самаабмежаваньня» П.І. Наўгародцаў
[рэдагаваць] Прыкметы дэмакратычнай дзяржавы
Сучаснае паняцьце дэмакратыі ўключае наступныя грамадзянскія правы і волі:
- волю слова пры наяўнасьці адказнасьці за выкарыстаньне дадзенага права
- волю веравызнаньня і адпраўленьня веры, рэлігійных культаў і абрадаў
- аддзяленьне рэлігіі ад дзяржавы і школы
- волю выбару мовы міжасобасных зносін
- незалежнасьць друку і іншых сродкаў масавай інфармацыі (уключаючы тэлебачаньне)
- дэпалітызацыю і дэпартызацыю войска, паліцыі, органаў дзяржаўнай бясьпекі, пракуратуры і суда, радавога (непалітычнага) складу апарата органаў дзяржаўнай улады і кіраваньня
- грамадзянскі, грамадзкі і парлямэнцкі кантроль за войскам, паліцыяй, органамі дзяржбясьпекі і іншымі сілавымі структурамі
- права грамадзяніна на вольнае атрыманьне і распаўсюджваньне поўнай, пэўнай і праўдзівай інфармацыі аб дзейнасьці органаў улады і кіраваньня
- волю творчасьці і творчага самавыяўленьня, і ў прыватнасьці волю выраза меркаваньняў
- волю мірных збораў, шэсьцяў, мітынгаў і дэманстрацый
- волю зьвязаў, арганізацый і палітычных партый, не забароненых законам
- права грамадзян вольна аб'ядноўвацца ў любыя не забароненыя законам грамадзкія арганізацыі, групы, зьвязы і палітычныя партыі
- гарантыі асабістай недатыкальнасьці грамадзян
- права чалавека на жыцьцё, асабістую волю і бясьпека
- права прыватнай уласнасьці, гарантыі яе недатыкальнасьці і права на волю не забароненай законам эканамічнай дзейнасьці
- незалежнасьць і бесстароннасьць суду
- права чалавека на сумленны і аб'ектыўны разгляд яго справы ў судзе пры забеспячэньні рэальнай спаборнасьці бакоў абвінавачваньня і абароны і строгім захаваньні прэзумпцыі невінаватасьці
- строгае захаваньне прынцыпу падзелу заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады
- адказнасьць службоўцаў выканаўчай улады перад прадстаўнічымі органамі
- абмежаваньне ўмяшаньня дзяржавы ў дзейнасьць эканамічных суб'ектаў, грамадзян, грамадзкіх арганізацый, партый і рухаў, рэлігійных канфэсій, органаў мясцовага самакіраваньня
- моцнае мясцовае самакіраваньне
- разьвітое грамадзянскае грамадзтва
- разьвітыя інстытуты парлямэнтарызму, уключаючы парлямэнцкія расьсьледаваньні
- усеагульнае, роўнае і прамое выбарчае права пры забеспячэньні рэальнага раўнапраўя і спаборнасьці кандыдатаў, палітычных партый і рухаў і іх праграм
- дзяржаўныя гарантыі нутрапартыйнай і нутрапрафзьвязнай дэмакратыі, у прыватнасьці гарантыі вольнага існаваньня нутрапартыйных фракцый і захаваньні вызначаных працэдур пры выбарах партыйных органаў — гэта ня можа зьяўляцца ўнутранай справай ні адной партыі, прэтэндуючай на ўдзел у выбарах
[рэдагаваць] Сучасныя тэорыі дэмакратыі
[рэдагаваць] Функцыі дэмакратыі
Эфэктыўнае дужаньне з завышанай самаацэнкай грамадзкіх лідэраў вынікаў сваёй дзейнасьці. Аб'ектыўную адзнаку якасьці грамадзкага кіраваньня можна атрымаць толькі на выбарах ва ўмовах вольных камунікацый. Мэтапакладаньне - дэмакратыя прымушае палітычных лідэраў улічваць патрэбы чалавека ў складзе глябальных мэт разьвіцьця. Адсутнасьць дэмакратыі можа прывесьці да жахлівых рэпрэсій у імя прагрэсу, калі палітык ставіць прыватную эканамічную або ідэалягічную мэту вышэй жыцьцяў суайчыньнікаў па міма іх волі. Прылада палітычных узгадненьняў, забясьпечвае зьмену эліт прымальным спосабам, падчас ідэалягічнага дужаньня на выбарах. У аўтарытарных дзяржавах эліту зьмяняюць з выкарыстаньнем грубіянскай сілы, і гэтая працэдура суправаджаецца значнымі стратамі ў эканоміцы. Пры гэтым пэрыядычная ратацыя ўлады неабходная для прадухіленьня застою ў разьвіцьці.
[рэдагаваць] Дэмакратыя ў Беларусі
- Асноўны артыкул: Дэмакратыя ў Беларусі
Па меркаваньні большасьці эўрапейскіх краін у сучаснай Беларусі ўсталяваная аўтарытарная ўлада.
[рэдагаваць] Літаратура
- Чарнаўскі Д.С. Сынэргетыка і інфармацыя (дынамічная тэорыя інфармацыі) – М.:Едиториал УРСС, 2004. – 288 с. ISBN 5-354-00241-9.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Дэмакратыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

