Арыстакратыя
| Формы кіраваньня |
|---|
|
| рэдаг. |
Арыстакра́тыя (па-грэцку: ἀριστεύς, «шляхта, найшляхетнага паходжаньня» і па-грэцку: κράτος, «улада, дзяржава, магутнасьць») — прывілеяваны кляс грамадзтва, у асноўным які складаецца з прадстаўнікоў самых высакародных сем'яў, шляхты.
2) Арыстакратыяй таксама завецца форма дзяржаўнага кіраваньня меншасьцю шляхтных прадстаўнікоў грамадзтва (у адрозьненьне ад аднаасобнага спадчыннага кіраваньня манарха, аднаасобнага выбарнага кіраваньня тырана або дэмакратыі). Дадзеная форма кіраваньня была характэрная для некаторых гарадоў-дзяржаў антычнасьці (Старажытны Рым, Спарта і г. д.) і для некаторых сярэднявечных рэспублік Эўропы.
Тэрмін уведзены ва ўжываньне антычнымі філёзафамі-ідэалістамі (Платон, Арыстоцель).
Асноўным адрозьненьнем арыстакратыі ад алігархіі зьяўляецца клопат арыстакратыі аб выгодзе ўсёй дзяржавы, а не выключна аб выгодзе ўласнага кляса, што падобна адрозьненьню паміж манархіяй і тыраніяй.
[рэдагаваць] Літаратура
- Марк Блок. Шляхта // Блок М. Фэадальнае грамадзтва. М., 2003, с. 277-329
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |