Парлямэнцкая рэспубліка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Парлямэнцкая рэспубліка пазначаная аранжавым колерам.
Формы кіраваньня
рэдаг.

Парлямэнцкая рэспубліка — разнавіднасьць рэспублікі зь перавагай паўнамоцтваў на карысьць парлямэнту. У парлямэнцкай рэспубліцы ўрад адказвае толькі перад парлямэнтам, а не перад прэзыдэнтам.

Пры такой форме праўленьня ўрад фармуецца з дэпутатаў партый, якія валодаюць большасьцю галасоў у парлямэнце. Урад застаецца ва ўладзе да таго часу, пакуль мае падтрымку парлямэнцкага большасьці. У выпадку страты даверу большасьці парлямэнту ўрад альбо сыходзіць у адстаўку, альбо дамагаецца праз кіраўніка дзяржавы роспуску парлямэнта й прызначэньня новых выбараў. Такая форма праўленьня існуе ў краінах, якія адрозьніваюцца разьвітай, у значнай меры самарэгуляванай эканомікай (Італія, Турцыя, Нямеччына, Грэцыя, Ізраіль і інш.) Выбары пры такой сыстэме дэмакратыі звычайна праводзяцца па партыйных сьпісах, гэта значыць выбаршчыкі галасуюць не за кандыдата, а за тую ці іншую партыю.