Аўтарытарызм
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Аўтарытары́зм (ад лат. auctoritas - улада, уплыў) — характарыстыка адмысловых тыпаў недэмакратычных рэжымаў, заснаваных на неабмежаванай уладзе аднай асобы або групы асоб пры захаваньні некаторых эканамічных, грамадзянскіх, духоўных воляў для грамадзян. Тэрмін «аўтарытарызм» быў уведзены ў навуковы зварот тэарэтыкамі Франкфурцкай школы нэамарксызма і азначаў вызначаны набор сацыяльных характарыстак, уласьцівых як палітычнай культуры, так і масавай прытомнасьці ў цэлым.
Палітычны рэжым, які адпавядае прынцыпам аўтарытарнасьці, азначае адсутнасьць сапраўднай дэмакратыі як у стаўленьні вольнага правядзеньня выбараў, так і ў пытаньнях кіраваньня дзяржаўнымі структурамі. Часта спалучаецца з дыктатурай асобнай асобы, якая выяўляецца ў той або іншай ступені.
[рэдагаваць] Прыкметы аўтарытарнага рэжыму
- аўтакратызм або невялікі лік носьбітаў улады (манарх, дыктатар, ваенная хунта, алігархічная група);
- непадкантрольнасць улады народу, звужаныя або зьведзеныя да мінімума дзеяньня прынцыпаў выбарнасьці дзяржаўных органаў і службовых асоб, падсправаздачнасьць іх насельніцтву;
- ігнаруецца прынцып падзелу ўлад, глава дзяржавы, выканаўчая ўлада дамінуюць, роля прадстаўнічых органаў абмежаваная;
- манапалізацыя ўлады і палітыкі, недапушчэньне рэальнай палітычнай апазыцыі і канкурэнцыі (часам адсутнасьць разнастайных палітычных інстытутаў можа быць сьледзтвам нясьпеласьці грамадзянскага грамадзтва);
- адмова ад татальнага кантролю над грамадзтвам, неўмяшаньне або абмежаванае ўмяшаньне ў па-за палітычныя сфэры, першым чынам у эканоміку;
- у якасьці мэтадаў дзяржаўнага кіраваньня дамінуюць камандныя, адміністрацыйныя, у той жа час адсутнічае тэрор, практычна не ўжываюцца масавыя рэпрэсіі;
- адсутнічае адзіная ідэалёгія;
- правы і волі асобы галоўным чынам абвяшчаюцца, але рэальна не забясьпечваюцца (першым чынам, у палітычнай сфэры);
- асоба пазбаўленая гарантый бясьпекі ва ўзаемаадносінах з уладай;
- сілавыя структуры грамадзтву практычна непадкантрольныя і выкарыстоўваюцца часам у палітычных мэтах.
[рэдагаваць] Прыклады
- Чэхаславаччына ў 1947-1989 гадах.
- Аргентына пры Пэроне.
- Баўгарыя ў 1945 - 1990 гадах.
- Польшча ў 1945-1981 гадах.
- Партугалія ў 1928-1974 гадах.
- Куба пры Фідэлю Кастра
- Югаславія пры маршале Ціта
- Таджыкістан пры Рахмоне
- і іншыя
Таксама часам лічыцца аўтарытарызмам дзяржаўны лад Беларусі за Лукашэнкам.