Улада

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Улада — ажыцьцяўленьне волі асобы праз узьдзеяньне на кшталт і кірунак дзейнасьці і паводзінаў іншых людзей. Забясьпечвае прызнаны ў грамадзтве правапарадак.

Віды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вылучаецца некалькі відаў улады: бацькоўская, гаспадарчая, грамадзкая, вяшчальная, палітычная. Апошняя ажыцьцяўляецца праз дзяржаву з дапамогай права і падзяляецца на выканаўчую, заканадаўчую і судовую[1].

Крыніцы ўлады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пашана. Упэўненасьць у законным і маральным доўгу падпарадкоўвацца.
  • Людзі. Колькасьць і значнасьць асобаў, якія падначальваюцца, супрацоўнічаюць і дапамагаюць.
  • Дасьведчанасьць. Веды аб выкананьні дзеяньняў людзьмі, якія супрацоўнічаюць.
  • Нярэчыўны ўплыў. Душэўны прымус да падпарадкаваньня і дапамогі.
  • Рэчыўныя сродкі. Кіраваньне і доступ да маёмасьці, прыродных багацьцяў, грошай, гаспадарчага ладу, сродкаў сувязі і перавозу.
  • Гвалт. Неабходныя для кіраваньня пакараньні і пагрозы супраць непакорных і тых, хто адмаўляецца супрацоўнічаць[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ігар Катляроў. Улада // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыклыпэдыя, 2003. — Т. 16. — С. 210. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0263-6
  2. ^ Джын Шарп. Неабходныя крыніцы палітычнай улады // Ад дыктатуры да дэмакратыі. — Бостан: Інстытут імя Альбэрта Айнштайна, 2005. — С. 19-20. — 64 с.