Выканаўчая ўлада

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Выкана́ўчая ўла́да — адна з галін улады, асноўная задача якой — непасрэднае кіраваньне краінай на падставе заканадаўства, створанага заканадаўчай уладай.

Часьцей за ўсё выканаўчая ўлада прадстаўлена прэзыдэнтам ці кабінэтам міністраў, узначаленым прэм’ер-міністрам. На больш нізкім узроўні выканаўчая ўлада прадстаўлена мясцовымі органамі ўлады (на Беларусі гэта аблвыканкамы). Выканаўчая ўлада павінна забясьпечваць штодзённае функцыянаваньне жыцьця краіны, але заканадаўчая і судовая ўлады не павінны быць залежнымі ад яе, таму што ў такім выпадку страчваецца кантроль над дзеяньнямі чыноўнікаў з боку грамадзтва.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]