Аргентына
| Аргентына República Argentina |
|||||
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: En Unión y Libertad | |||||
| Дзяржаўны гімн «Himno Nacional Argentina» |
|||||
| Афіцыйная мова | Гішпанская | ||||
| Сталіца | Буэнас-Айрэс | ||||
| Найбуйнейшы горад | Буэнас-Айрэс | ||||
| Форма кіраваньня | Рэспубліка Крыстына Кірхнэр Хуліё Кобас |
||||
| Плошча • агульная • адсотак вады |
8-е месца ў сьвеце 2 780 403 км² 1,1% |
||||
| Насельніцтва • агульнае (2008) • шчыльнасьць |
30-е месца ў сьвеце 40 482 000 14/км² |
||||
| СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
31-е месца ў сьвеце $338,7 млрд $8522 |
||||
| Валюта | Аргентынскае пэса (ARS) |
||||
| Часавы пас • улетку |
ART (UTC-3) ARST (UTC-3) |
||||
| Незалежнасьць ад Гішпаніі |
9 ліпеня 1816 | ||||
| Аўтамабільны знак | RA | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .ar | ||||
| Тэлефонны код | +54 | ||||
Рэспу́бліка Аргенты́на, Аргенты́на, Аргенціна (па-гішпанску: Republika Argentina,
Es-Argentina.ogg ) — краіна ў Паўднёвай Амэрыцы. На поўначы мяжуе з Парагваем і Балівіяй на паўночным ўсходзе — з Бразыліяй і Уругваем, на захадзе — з Чылі. З поўдня краіна амываецца пралівам Дрэйка. Аргентына прэтэндуе на Фальклендзкія выспы, а таксама на частку Арктыкі. Назва паходзіць ад лацінскага argentum (серабро), якім індзейцы ўзнаградзілі тых, хто застаўся жывым пасьля караблякрушэньня з экспэдыцыі Хуана Дыаса дэ Соліса. Аргентына зьяўляецца членам гаспадарчай арганізацыі Мэркосур.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Перад тым, як сюды прыбылі эўрапейцы ў 1516 годзе, тэрыторыі сучаснай Аргентыны былі заселеныя індзейцамі. У 1536 годзе быў закладзены Буэнас-Айрэс. З 1776 году гэтыя землі былі ў складзе віцэ-каралеўства Пэру.
Геаграфія [рэдагаваць]
Аргентына з поўначы на поўдзень мае 3700 км, з усходу на захад 1400 у найшырэйшым месцы. Цэнтральная і паўднёва-заходняя частка Аргентыны — гэта нізіна і выпалены стэп Пампа, які мяжуе з багатым нафтай пласкаўзвышшам Патагонія. Далей на поўдзень знаходзіцца субпалярная Вогненная Зямля. Заходняя частка краіны — гэта прадузгор'е, а таксама пачатак Андаў з найвышэйшым шчытом Паўднёвай Амэрыкі пікам Аканкагуа. Цэнтральная частка — гэта пагор'е Куё. На поўначы ёсьць субтрапікальныя раўніны Гран Чако. На паўднёвым захадзе знаходзіцца Мэсапатамія.
Агульная даўжыня мяжы 14 644 км. Зь іх — узьбярэжжа 4989 км. Даўжыня межаў з суседнімі краінамі:
Найвышэйшым шчытом Аргентыны зьяўляецца пік Аканкагуа — 6962 м н. у. м.
Найдаўжэшай ракой Аргентыны зьяўляецца Парана.
Эканоміка [рэдагаваць]
У 1890—1930 гадах Аргентына належала да адной зь дзесяці найбагацейшых краінаў сьвету. Разьвіцьцё краіны падтрымлівалася, у асноўным, брытанскім капіталам і тычылася сельскай гаспадаркі ды інфраструктуры. Насельніцтва краіны расло на 4% штогод. Даходы расьлі яшчэ хучэй. На пераломе 20—30-х гадоў у Аргентыне, як і ў іншых краінах сьвету, пачаўся эканамічны крызыс. Падчас крызысу ў Аргентыну прыйшоўся дадатковы наплыў эмігрантаў. Гэта прывяло да таго, што Аргентыне цяжэй за іншыя краіны было вярнуцца да ранейшага ўзроўню даходаў на жыхара. У той час эканамічны лібэралізм зьмяніўся палітыкай інтэрвэнцыянізму і пратэкцыянізму.
У 50-х гадах тагачасны прэзыдент Хуан Дамінга Пэрон вырашыў ператварыць Аргентыну ў сацыялістычную дзяржаву па ўзорах заходніх краінаў. На жаль, сацыяльныя праграмы вымагалі вельмі шмат грошай, і ўжо ў другой палове 50-ых, калі Пэрона скінулі з пасады прэзыдэнта, пачаліся гады вострай эканоміі. З крызысам, які выклікалі сацыяльныя рэформы, здолелі справіцца ў 60-ых гадах ХХ стагодзьдзя, якія былі адзначаныя найбольш нізкай інфляцыяй. Але ўжо праз 10 гадоў Аргентыну, як і ўвесь капіталістычны сьвет, ахапіў чарговы эканамічны крызыс, рост СУПа быў невялікі, а інфляцыі наадварот. Каб справіцца з крызысам, Аргентына набрала шмат крэдытаў у іншых краінаў, і гэта павялічыла запазычанасьць краіны, што разам зь нестабільнай палітычнай сытуацыяй толькі пагоршыла стан краіны. У 80-ых гадах эканамічны крызыс перарос у катастрофу, некалькі дэфолтаў запар, гіпэрінфляцыю, а таксама спад вытворчасьці. Каб перамагчы крызыс, пачынаюцца эканамічныя рэформы, у якія ўваходзіць прыватызацыя і лібэралізацыя замежнага гандлю. Гэта абумовіла рост СУПа ў 1991—1998 гадах каля 6%, што было блізкім да тагачаснага росту СУП Чылі. Інфляцыя спала з 4000% у год да 1—2%. Але вялікая запазычанасьць перад іншаземнымі крэдыторамі, а таксама спад СУП у 1999 і 2000 гадах выклікалі чарговы эканамічны крызыс. Гвалтоўна ўзросла безпрацоўе. Чарговы прэзыдэнт Нэстар Крыхнэр распачаў новыя эканамічныя рэформы. Увёў абмежаваны эканамічны кантроль, але зрабіць нацыяналізацыю не наважыўся. Эфэктам такой палітыкі быў рост СУПа ў 2003—2007 гадах 7-11% штогод.
Дэмаграфія [рэдагаваць]
| Найвялікшыя агламерацыі | ||||
|---|---|---|---|---|
| Месца | Галоўны горад | Правінцыя | Насельніцтва (тыс.) | Рэгіён |
| 1 | Буэнас-Айрэс | (горад i правінцыя) | 19 251 | Пампа |
| 2 | Кордава | Кордава | 1 513 | Пампа |
| 3 | Пакапіё | Санта-Фэ | 1 295 | Пампа |
| 4 | Мэндоса | Мэндоса | 1 009 | Куё |
| 5 | Ла-Плата | Буэнас-Айрэс | 858 | Пампа |
| 6 | Сан-Мігел дэ Тукуман | Тукуман | 833 | Паўднёвы-Захад |
| 7 | Мар-дэл-Плата | Буэнас-Айрэс | 700 | Пампа |
| 8 | Сальта | Сальта | 531 | Паўднёвы-Захад |
| 9 | Санта-Фэ | Санта-Фэ | 524 | Пампа |
| 10 | Сан-Хуан | Сан-Хуан | 456 | Куё |
| 11 | Рэзыстэнцыя | Чако | 400 | Гран-Чако |
| 12 | Нэўкен | Нэўкен | 392 | Патагонія |
| 13 | Сант’яга-дэл-Эстэра | Сант’яга-дэл-Эстэра | 389 | Гран-Чако |
| 14 | Карэнтас | Карэнтас | 332 | Мэсапатамія |
| 15 | Бая-Бланка | Буэнас-Айрэс | 310 | Пампа |
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Аргентына — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||||