Сталіца
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Сталі́ца — горад у якім знаходзіцца вышэйшая ўлада дзяржавы (манарх/прэзыдэнт, парлямэнт, урад, вярхоўны суд). Назва «сталіца» паходзіць ад стараславянскага слова «столец», якое азначае «месца для сядзеньня, трон».
Адным з выключэньняў гэтага азначэньня зьяўляюцца Нідэрлянды, дзе Амстэрдам мае чын сталіцы дзяржавы, а Гаага зьяўляецца месцам дзе зьбіраецца парлямэнт і знаходзіцца каралеўскі двор.
Сталіцай таксама называюць месцы знаходжаньня мясцовых уладаў (абласьцей, правінцыяў, штатаў і г.д.).
Існуе тры віда сталіцаў:
- пастаянныя — гістарычна акрэсьленыя (Лёндан, Рым);
- устаноўленыя — сьвядома ўстаноўленыя (Бразыліа, Астана);
- падзеленыя — месца знаходжаньня ўладаў, падзеленае паміж двума ці некалькімі гарадамі (Амстэрдам і Гаага).
У больш шырокім значэньні сталіца гэта цэнтар нейкай дзейнасьці, напрыклад «культурная сталіца», «навуковая сталіца» і г.д.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Сталіца — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

