Вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Во́бласьць — адміністрацыйная адзінка БССР, цяпер Рэспублікі Беларусь, а таксама Баўгарыі, Казахстану, Кыргыстану, Расеі, Таджыкістану, Узбекістану і Ўкраіны.

У Беларусі вобласьць зьяўляецца трэцім зьвяном адміністрацыйнага ланцугу вобласьць-раён-сельсавет. Прадстаўнічы ворган — абласны Савет дэпутатў на чале са страшынём Савету. Выканаўча-распарадчы — выканкам на чале са старшынём выканкаму, які зьяўляецца кіраўніком вобласьці. Існуе 6 абласьцей: Берасьцейская, Віцебская, Гарадзенская, Гомельская, Магілёўская, Менская. Горад Менск таксама мае статус вобласьці. Старшыня Савету абіраецца на паседжаньні адпаведнага Савету. Старшыня аблвыканкаму прызначаецца Прэзыдэнтам са згоды Савету. Пасьля двухразовай адмовы ў зацьвяржэньні кандыдатуры старшыні выканкаму прэзыдэнт робіць прызначэньне асабіста.

У дарэвалюцыйнай Расеі вобласьці як адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі былі раўназначныя губэрням, але ствараліся толькі ў нацыянальных ускраінах, геаграфічна аддзеленых тэрыторыях або на землях казачых войскаў. Кіраваньне абласьцямі адрознівалася ад губэрняў тым, што на іх тэрыторыі заўсёды знаходзіліся войскі, таму абласны начальнік быў адначасова главой грамадзянскага і вайсковага кіраваньня.

[рэдагаваць] Глядзіце таксама