Вялейская вобласьць
Вяле́йская во́бласьць — адміністрацыйная адзінка ў складзе БССР, створаная пасьля ўзьяднаньня Заходняй і Ўсходняй Беларусі ў лістападзе 1939 году. Адміністрацыйны цэнтар — горад Вялейка. Вялейская вобласьць складалася з 22 раёнаў.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Існавала з 4 сьнежня 1939 году па 20 верасьня 1944 году. 20 верасьня 1944 году вобласьць была перайменаваная ў Маладэчанскую вобласьць, адміністрацыйны цэнтар вобласьці перанесены ў Маладэчна.
[рэдагаваць] Адміністрацыйнае дзяленьне
Першапачаткова вобласьць дзялілася на 6 паветаў: Ашмянскі, Браслаўскі, Дзісьненскі, Маладэчанскі, Пастаўскі і Сьвянцянскі. У 1940 годзе паветы былі скасаваны, а вобласьць падзелена на раёны: Астравецкі, Ашмянскі, Браслаўскі, Відзаўскі, Гадуцішкаўскі, Глыбоцкі, Дзісенскі, Докшыцкі, Дунілавіцкі, Ільлянскі, Крывіцкі, Куранецкі, Маладэчанскі, Мёрскі, Мядзельскі, Пастаўскі, Пліскі, Радашковіцкі, Смаргонскі, Сьвянцянскі, Сьвірскі, Шаркоўшчынскі. Улетку 1940 году Гадуцішкаўскі й Сьвянцянскі раёны, а таксама часткі Астравецкага, Ашмянскага, Пастаўскага і Сьвірскага раёнаў былі перададзены Летувіскай ССР. А яшчэ раней, 10 кастрычніка 1939 году, савецкі ўрад прыняў рашэньне перадаць ёй Вільню й Віленскі край. Гэта быў тактычны ход: у абмен Летува пагаджалася разьмясьціць савецкія вайсковыя базы на сваёй тэрыторыі.[1]
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Вялейская вобласьць БССР (на 1940) | |
|---|---|
| Цэнтар вобласьці | |
| Раёны |
Астравецкі • Ашмянскі • Браслаўскі • Відзаўскі • Гадуцішкаўскі • Глыбоцкі • Дзісенскі • Докшыцкі • Дунілавіцкі • Ільлянскі • Крывіцкі • Куранецкі • Маладэчанскі • Мёрскі • Мядзельскі • Пастаўскі • Пліскі • Радашкавіцкі • Смаргонскі • Сьвянцянскі • Сьвірскі • Шаркоўшчынскі
|
| Цэнтры раёнаў | |
| Вобласьці БССР | |
|---|---|
| Вобласьці |
Бабруйская (1944—1954) · Баранавіцкая (1939—1954) · Беластоцкая (1939—1944) · Берасьцейская (1939) · Віцебская (1938) · Вялейская (1939—1944) · Гарадзенская (1944) · Гомельская (1938) · Магілёўская (1938) · Маладэчанская (1944—1960) · Менская (1938) · Палеская (1938—1954) · Полацкая (1944—1954) · Пінская (1939—1954)
|
| Абласныя цэнтры | |