Маладэчанскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Маладэчанскі раён
(Маладзечанскі раён)
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Маладэчна
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Насельніцтва (2009) 138 375[1]
Шчыльнасьць 99,4 чал./км²
Плошча 1392,18[2] км²
Месцазнаходжаньне Маладэчанскага раёну
Маладэчанскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-17-6
Паштовыя індэксы 222 3хх
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Маладэ́чанскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,4 тыс. км². Насельніцтва — 138 375[1] чалавек (2009). Адміністрацыйны цэнтар — места Маладэчна.

Геаграфічнае становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мяжуе з Валожынскім, Менскім і Вялейскім раёнамі Менскай вобласьці, на захадзе — з Гарадзенскай вобласьцю.

Рэльеф і карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паверхня раёну пераважна ўзгорыстая. З паўночнага захаду на паўднёвы ўсход працягнуліся Ашмянскае і Менскае ўзвышшы, падзеленыя далінай р. Бярэзіна. На поўначы — Нарачанска-Вялейская нізіна. Пераважаюць вышыні 170—210 м, максымальная 320 м каля в. Дубрава.

Клімат і расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,6 °С, ліпеня 17,6 °С. Ападкаў 656 мм. Вэгетацыйны пэрыяд — 189 дзён.

Пад лесам 33% тэрыторыі (хваёвыя, бярозавыя, яловыя і іншыя).

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбуйнейшыя рэкі — Бярэзіна (басэйн Нёману), Вяльля, яе прыток Вуша; у раёне разьмяшчаецца частка Вялейска-Менскай воднай сыстэмы.

Гаспадарчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі. Разьвіта птушкагадоўля, звераводзтва, пчалярства. Пасевы зерневых і кармавых культураў, бульбы, ільну. Агародніцтва. Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, паліўнай, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай прамысловасьці. Першасная — апрацоўка лёну.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палац культуры ў Маладэчне

У раёне знаходзяцца Менскі абласны краязнаўчы музэй, Менскі абласны драматычны тэатар, Менскі абласны тэатар лялек «Батлейка». Штогод праводзяцца рэспубліканскі тэатральны фэстываль «Маладзечанская сакавіца» і Маладэчанскі фэстываль беларускай песьні і паэзіі (з 1993).

У 1999, 2006 і 2013 гадах раён стаў месцам правядзеньня фэстывалю «Адна зямля»[3][4][5].

СМІ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па тэрыторыі раёну праходзяць чыгункі МенскВільня і ЛідаПолацак, аўтадарогі МенскВільня, МаладэчнаВялейкаМядзел, МаладэчнаВаложын і іншыя.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Захаваліся помнікі архітэктуры: касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, Сьвята-Пакроўская царква (1886) у в. Беніца, Сьвята-Іосіфаўская царква (1866) у в. Гарадзілава, Сьвята-Траецкая царква (1884) і вадзяны млын (канец XIX ст. — пачатак XX ст.) у в. Гарадок, Сьвята-Петра-Паўлаўская царква (1871) у в. Груздава, Сьвята-Пакроўская царква і касьцёл Ушэсьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Краснае, Сьвята-Траецкая царква (1809) і капліца (пачатак ХХ ст.) у в. Лебедзева, сядзіба (2-я палова XIX ст.) у в. Маліноўшчына, Сьвята-Траецкая царква (1860) у в. Маркава, сядзібны будынак (пачатак XX ст.) у в. Мясата, Сьвята-Багародзіцкая царква (2-я палова XIX ст.) у в. Палачаны, касьцёл у в. Плябань, касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і Сьвята-Ільінская царква (пачатак XX ст.) у мяст. Радашкавічы, касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (2-я палова XVIII у.) і Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква (1738) і капліца ў в. Хоўхла, сядзіба (канец XIX ст.) у в. Яхімоўшчына.

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска Мясота — радзіма польскага паэта Тамаша Зана (17961855), былы маёнтак Адамарын — навукоўцаў-прыродазнаўцаў, удзельнікаў паўстаньня 1863—1864 Бэнэдыкта Дыбоўскага (18331930) і Ўладыслава Дыбоўскага (18381910), фальварак Вязынка — клясыка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі Янкі Купалы (18821942), в. Максімаўка — дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі Сымона Рак-Міхайлоўскага (18851937).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цэнтар — г. Маладэчна. Уключае 277 населеных пунктаў. Адміністрацыйна падзелены на г. п. Радашкавічы і 14 сельсаветаў: Аляхновіцкі, Гарадзілаўскі, Гарадоцкі, Граніцкі, Красьненскі, Лебедзеўскі, Маркаўскі, Мясоцкі, Палачанскі, Радашкавіцкі, Хажоўскі, Хоўхлаўскі, Цюрлёўскі, Чысьцінскі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Молодечненский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Маладэчанскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў