Лагойск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лагойск
Палац Тышкевічаў. Н. Орда, XIX ст.
Палац Тышкевічаў. Н. Орда, XIX ст.
Coat of Arms of Łahojsk, Belarus.svg
Герб Лагойску
Першыя згадкі: 1078
Былыя назвы: Лагожск, Лагожаск
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Лагойскі
Насельніцтва: 10 706 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1774
Паштовы індэкс: 223141
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°12′ пн. ш. 27°51′ у. д. / 54.2° пн. ш. 27.85° у. д. / 54.2; 27.85Каардынаты: 54°12′ пн. ш. 27°51′ у. д. / 54.2° пн. ш. 27.85° у. д. / 54.2; 27.85
Лагойск на мапе Беларусі ±
Лагойск
Лагойск
Лагойск
Лагойск
Лагойск
Лагойск
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт(рас.)(анг.)

Лаго́йск — места ў Беларусі, на рацэ Гайна. Адміністрацыйны цэнтар Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 10 706[1] чал. (2009). Знаходзіцца за 40 км ад Менску, за 31 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы (лінія Менск — Ворша). Аўтамабільныя дарогі на Менск, Лепель, Смалявічы, Барысаў, Маладэчна.

Лагойск — даўняя рэзыдэнцыя роду Тышкевічаў, колішняя сталіца графства на гістарычнай Меншчыне, раней — сталіца ўдзельнага княства.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім «Лагойск» утварыўся паводле традыцыйнай схемы праз суфікс -ск. У час заснаваньня места такія назвы атрымалі шырокі распаўсюд. Праўда, практычна няма выпадкаў, калі б за аснову бралася нейкая асаблівасьць ляндшафту, таму пашыраная думка пра ўтварэньне тапоніму ад слова «лог»[2] выглядае сумнеўна. Часьцей за ўсё імёны местаў паходзілі ад назваў рэчак. Існуе меркаваньне, што назву «Лагожаск» магло атрымаць паселішча, якое першапачаткова існавала недзе ля сутокаў Лагазіцы і Гайны[3] (за 8 км ад сучаснага места). Пазьней яго маглі перанесьці на новае, больш зручнае месца, захаваўшы пры гэтым старую назву (такая практыка пераносу местаў была даволі звыклай у той час)[4].

У гістарычных крыніцах таксама згадваецца як Лагожск, Лагожаск.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Лагойску

Першы пісьмовы ўспамін пра Лагойск зьмяшчаецца ў «Павучаньні» Ўладзімера Манамаха і датуецца 1078: «Пожог землю и, повоевав до Лукомля и до Логожьска, та на Дръютъск воюя». У кан. XI ст. паселішча далучылася да Полацкага княства. У 1127 князь кіеўскі Мсьціслаў Ўладзімеравіч у часе выправы на Полацак разрабаваў Лагойск, узяў у палон жыхароў і перадаў яго Ізяславу Мсьціславічу. У 1180 горад зрабіўся сталіцай удзельнага княства.

У 1-й чвэрці XIV ст. Лагойск далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У 1387 вялікі князь Ягайла надаў яго ў валоданьне свайму брату Скіргайлу, з 1392 — уладаньне вялікага князя Вітаўта. У «Сьпісе гарадоў далёкіх і блізкіх» (кан. XIV ст.) Лагойск значыцца сярод «літоўскіх» замкаў[5]. У 1413 мясьціна ўвайшла ў склад Віленскага ваяводзтва. З часоў княжаньня Казімера Лагойскам валодалі Чартарыйскія. У 1505 крымскія татары спалілі і разрабавалі мястэчка.

У пач. XVI ст. дзякуючы шлюбу Лагойск перайшоў да Тышкевічаў, якія ўладкавалі тут сваю рэзыдэнцыю. З гэтага часу мястэчка зрабілася цэнтрам графства. У 1532 тут адбудавалі спаленую татарамі замкавую Богаяўленскую царкву, пры царкве існаваў манастыр. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Лагойск увайшоў у склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. За часамі войнаў Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім (15121522, 15341537), і ў Трынаццацігадовую вайну (16541667) мястэчка пэўны час (у 1519, 1535, 1654[6]) знаходзілася пад маскоўскай акупацыяй.

У 1609 вядомы навуковец Аляксандар Тышкевіч фундаваў у Лагойску першы парафіяльны касьцёл, у якім праводзілася пахаваньне тутэйшай лініі роду. У 1673 кароль і вялікі князь Міхал Вішнявецкі надаў мястэчку прывілей на штотыднёвы гандаль і 2 рэгулярныя кірмашы.

За часамі Вялікай Паўночнай вайны (17001721) 6 траўня 1708 швэдзкае войска заняла Лагойск і спаліла замак. У 1752[6] на месцы зруйнавага замка А. Тышкевіч збудаваў новую царкву і заснаваў кляштар базылянаў. У 1787 ён жа распачаў будову мураванага касьцёла, асьвечанага ў 1793[6].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лагойск апынуўся ў складзе Расейскае імпэрыі, дзе зрабіўся цэнтрам воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні. Станам на 1795 тут было 90 хрысьціянскіх і 26 юдэйскіх двароў, каталіцкі касьцёл, грэка-каталіцкая царква ў гонар Сьв. Міколы і базылянскі кляштар; 9 траўня, 6 жніўня і 6 сьнежня праводзіліся кірмашы. Мястэчка было цэнтрам маёнтку, якім супольна валодалі былы рэфэрэндар і канцлер Вінцэнт Тышкевіч і кашталян жамойцкі Станіслаў Тышкевіч. У 18141819 тут збудавалі 2-павярховы палац (будынак падарвалі ў канцы апошняй вайны). У 1837 пачала працаваць ткацкая фабрыка, таксама дзейнічала невялікая фабрыка сельскагаспадарчых прыладаў з жалезаплавільнай майстэрняй. К. Тышкевіч заснаваў у мястэчку банк для мяшчанаў і сялянаў, але праз пэўны час фабрыку і банк зачынілі. У 1842 браты Канстантын і Яўстах Тышкевічы стварылі музэй старажытнасьцяў, на аснове калекцыі якога ў 1855 заснавалі Віленскі музэй старажытнасьцяў. Станам на 1861 у Лагойску працавалі шкіпінарны і медны заводы. Паводле вынікаў перапісу (1897) — народная вучэльня, гарбарны завод, вадзяны млын, 14 крамаў, рэгулярна адбываліся 3 кірмашы.

У 1919 Лагойск увайшоў у БССР, дзе 17 ліпеня 1924 зрабіўся цэнтрам раёну. 27 верасьня 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 2 ліпеня 1941 да 2 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1998 Лагойск атрымаў статус места.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Лагойску працуюць гімназія і 2 агульнаадукацыйныя школы, дзіцячая школа мастацтваў, дзіцячая спартовая школа.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдыяныя паслугі надаюць лякарня і паліклініка. У месьце знаходзяцца раённы цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі, дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горналыжны комплекс «Лагойск»

Дзейнічаюць дом культуры й дом рамёстваў, гістарычна-краязнаўчы музэй, 2 бібліятэкі, дом дзіцячай творчасьці. У горадзе ёсьць музычны гурт Абшар

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фізкультурна-спартовы комплекс у Лагойску зьяўляецца адным з найлепшых у краіне. У ягоным складзе два фізкультурна-аздараўленчыя комплексы, у якіх маюцца залі для занятку валейболам, баскетболам, міні-футболам, гандболам, боксам, барацьбой, 2 басэйны, трэнажорныя залі, КДЮСШАР. У 2007, паводле раённай праграмы разьвіцьця турызму, каля места плянуецца будаўніцтва спартова-аздараўленчага цэнтру «Зялёны луг».

Непадалёк ад места знаходзяцца два горналыжныя комплексы — «Сілічы» ды «Лагойск». Ідэальныя ўмовы для заняткаў зімовымі відамі спорту створаны на лыжна-біятлонавай трасе «Заячая паляна».

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лагойск двойчы разбуралі іншаземныя захопнікі: сьпярша татары ў 1505 годзе, пазьней швэды ў 17001721 гадох. У зьвязку з гэтым цяжка сказаць пра старажытнае плянаваньне места, але можна меркаваць, што сучасная галоўная вуліца, якая зьяўлалася часткай былога тракту зь Менску на Полацак заўсёды была стрыжнем плянавальнай структуры паселішча. Недалёка ад яе разьмяшчаўся дзядзінец, а пазьней — палац Тышкевічаў з паркам, які ўвабраў у сябе ўсе рэшткі старажытнага места.

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цяперашняя назва Гістарычная назва[10]
Камсамольская вуліца Замкавая вуліца
Савецкая вуліца Віленская вуліца (частка)
Плешчаніцкая вуліца (частка)
Смалявіцкая вуліца Спаская вуліца
Чкалава вуліца Мікольская вуліца

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасьці.

Апроч гэтага, працуюць 50 прадпрыемстваў раздробнага гандлю, 4 прадпрыемствы грамадзкага харчаваньня.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лагойск знаходзіцца каля аўтамабільнай трасы M3 (Менск — Віцебск). У месьце маецца аўтобусная станцыя, зь якой адпраўляюцца аўтобусы на Менск, Смалявічы, Жодзіна, Зэмбін, а таксама ў населеныя пункты Лагойскага раёну.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лагойск — цэнтар турызму дзяржаўнага значэньня[11]. У наш час да мясцовых славутасьцяў можна аднесьці рэшткі дзядзінца XIXIII стст., 2 гарадзішчы старажытнага пэрыяду, а таксама парк і царкву XIX ст. Маляўнічыя руіны палаца Тышкевічаў Лагойску надаюць паселішчу асаблівы гістарычны калярыт, а сам парк і сажалка на рацэ Гайна неімаверна прыгожыя і непаўторныя сваімі краявідамі і пэрспэктывамі.

Спыніцца можна ў гасьцініцы «Алімп». У месьце працуе гістарычна-краязнаўчы музэй імя К. і Я. Тышкевічаў.

Палац Тышкевічаў у Лагойску[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шыльда ў сядзібным парку Тышкевічаў
Асноўны артыкул: Палац Тышкевічаў (Лагойск)

Лагойскі палац Тышкевічаў — помнік архітэктуры клясыцызму пачатку XIX ст.

Утвараў разьвітую архітэктурную кампазыцыю, якая разьмяшчалася на ўзвышшы і была скіраваная на раку. Асноўная алея пэйзажнага парку пачыналася ад палаца і вяла да галоўнай вуліцы Лагойску. Зьнішчаны ў час Другой сусьветнай вайны.

Захаваліся руіны сьцяны бакавога крыла палаца і парк.

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месты-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя выхадцы і жыхары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Перепись населения — 2009. Минская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 207.
  3. ^ Лемцюгова В. Беларуская айканімія: лінгвіст. аналіз назваў насел. пунктаў Мін. вобл. / В. П. Лемцюгова; Акад. навук БССР, Ін-т мовазнаўства. — Мн.: Навука і тэхніка, 1970. С. 92.
  4. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах.Кн. 1-я. — Мн.: 2003.
  5. ^ Пазднякоў В. Лагойск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 177.
  6. ^ а б в Пазднякоў В. Лагойск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 178.
  7. ^ а б Насевіч В. У складзе Расійскай імперыі // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах.Кн. 1-я. — Мн.: 2003.
  8. ^ Лагойск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 327.
  9. ^ г. Логойск(рас.). Логойский районный исполнительный комитетПраверана 2 студзеня 2011 г.
  10. ^ Боровой Р. Исторический центр Логойска: хронология, планировочная структура и проблемы охраны // «Архитектура и строительство» № 10 (197), 2008.
  11. ^ Логойск // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Coat of Arms of Łahojsk, Belarus.svg У Вікіпэдыі ёсьць партал

Commons-logo.svg  Лагойсксховішча мультымэдыйных матэрыялаў