Юры Гагарын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук

Ю́ры Аляксе́евіч Гага́рын (9 сакавіка 1934, в. Клушына Гжацкага раёну Смаленскай вобласьці РСФСР — 27 сакавіка 1968) — савецкі лётчык-касманаўт, першы чалавек, які зьдзейсніў арбітальны касьмічны палёт.

[рэдагаваць] Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Любярэцкае рамеснае вучылішча і адначасова 7-й кляс школы рабочай моладзі, атрымаў спэцыяльнасць фармоўшчыка-ліцейніка (1951, з адзнакай). Як адзін зь лепшых вучняў накіраваны на працяг вучобы ў Саратаўскі індустрыяльны тэхнікум, які скончыў у 1955 годзе. Падчас вучобы пачаў займацца ў Саратаўскім аэраклюбе, у 1955 годзе па рэкамэндацыі камісіі аэраклюбу паступіў у 1-е Чкалаўскае ваенна-авіяцыйнае вучылішча ў Арэнбургу, якое скончыў у 1957 годзе. Служыў у Запаляр’і. У 1959 годзе ўдзельнічаў у конкурсным адборы кандыдатаў да палёту ў космас, і ўвесну 1960 году быў залічаны ў першы атрад касманаўтаў у ліку іншых 20 афіцэраў-лётчыкаў.

12 красавіка 1961 году Ю. А. Гагарын на касьмічным караблі «Ўсход-1», створаным у дасьледча-канструктарскім бюро С. П. Каралёва, стартаваў з касмадрома «Байканур» і зьдзейсніў першы касьмічны палёт, абляцеўшы зямны шар за 108 хвілін і вярнуўшыся на Зямлю.

У 1961 годзе Гагарын паступіў у Ваенна-паветраную інжынэрную акадэмію імя Н. Е. Жукоўскага (Масква). Паралельна вучобе рыхтаваўся да далейшых касьмічных палётаў (быў дублёрам У. М. Камарова пры яго палёце на караблі «Саюз-1», які скончыўся трагічнай гібельлю касманаўта). 17 лютага 1968 году пасьпяхова абараніў дыпломную работу па шматразовым касьмічным лятальным апараце і быў рэкамэндаваны ў ад’юнктуру акадэміі.

Загінуў 27 сакавіка 1968 году ў авіяцыйнай катастрофе паблізу в. Навасёлава Кіржацкага раёну Ўладзімерскай вобласьці падчас трэніравальнага палёту на самалёце УТЗ МіГ-15 разам зь лётчыкам-інструктарам В. С. Сярогіным. Імем Гагарына названы кратэр на зваротным баку Месяца; яго родны горад (Гжацк) перанайменаваны ў Гагарын. Таксама імя Гагарына прысвоенае ваенна-паветранай акадэміі ў Моніна пад Масквой. Міжнароднай авіяцыйнай федэрацыяй (ФАІ) заснаваны мэдаль імя Ю. А. Гагарына.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Юры Гагарынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах