Нарвэгія
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: Alt for Norge, Enig og tro til Dovre faller | |||||
![]() |
|||||
| Афіцыйная мова | нарвэская | ||||
| Сталіца | Осла | ||||
| Найбуйнейшы горад | Осла | ||||
| Урад | Канстытуцыйная манархія Гаральд V Енс Столтэнберг |
||||
| Плошча - Агульная - % вады |
68-е месца ў сьвеце 324.220 км2 6,0 |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2006) - Шчыльнасьць |
114-е месца ў сьвеце 4.641.500 14/км² |
||||
| СУП - Агульны (2005) - на душу насельніцтва |
42-е месца ў сьвеце $ 194,7 млрд $ 42.400 |
||||
| Валюта | нарвэская крона (NOK) |
||||
| Часавы пас - улетку |
CET (UTC+1) CEST (UTC+2) |
||||
| Незалежнасьць -Абвешчаная -Прызнаная |
Ад саюзу са Швэцыяй 7 чэрвеня 1905 26 кастрычніка 1905 |
||||
| Дзяржаўны гімн | Ja, vi elsker dette landet | ||||
| Аўтамабільны знак | N | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | [[..no, .sj, .bv]] | ||||
| Тэлефонны код | +47 |
||||
Карале́ўства Нарвэ́гія (па-нарвэску: Kongeriket Norge, па-нованарвэску: Kongeriket Noreg) — краіна ў Скандынавіі. Мяжуе з Швэцыяй, Фінляндыяй і Расіяй.
[рэдагаваць] Геаграфія
Нарвэгія займае заходнюю, горную частку Скандынаўскага паўвострава. Гэты буйны масіў складзены пераважна гранітамі й гнейсамі характарызуецца перасечаным рэльефам. Паўвостраў асіметрычна падняты да захаду, у выніку заходнія, нарвежскія, схілы вельмі стромкія і кароткія.
На поўдні ў межах Нарвэгіі разьмешчана шырокае нагор'е. Да поўначы ад мяжы Нарвэгіі й Фінляндыі вышэй 1200 м паднімаюцца ўсяго некалькі вяршыняў, але па кірунку да поўдня вышыні гор паступова павялічваюцца, дасягаючы максымальных адзнак 2469 м (гара Галхёпіген) у масіве Ютунхеймэн. Іншыя ўзнятыя ўчасткі нагор'я толькі нешмат саступаюць па вышыні. Там нярэдка сустракаюца голыя скалы, пазбаўленыя глебава-расьліннага покрыва. Вонкава паверхня шматлікіх гор больш нагадвае слабхвалістае плато, і такія ўчасткі носяць назву «віда».
Падчас вялікага ледавіковага перыяду ў гарах Нарвэгіі было разьвіта зьлядненьне, але сучасныя ледавікі невялікія. Самыя значныя зь іх – у гарах Ютунхеймэн і ў паўночнай частцы Нарвэгіі. Звычайна сньеговая лінія ў Нарвэгіі знаходзіцца на вышынях 900–1500 м. Шматлікія асаблівасьці рэльефу краіны сфармаваліся падчас ледавіковага перыяду. Верагодна, тады было некалькі мацерыковых зьлядненьняў, і кожнае зь іх спрыяла разьвіццю эрозіі, паглыбленьню і выпросвтаньню старажытных рачных далін і іх ператварэньню ў маляўнічыя, са стромкімі схіламі трогі U-падобнай формы, што глыбока праразаюць паверхню нагор'яў.
Пасьля раставаньня мацерыковага ледавіка былі затопленыя нізоўі старажытных далін, дзе ўтварыліся фіёрды. Фіёрдавыя берагі дзівяць незвычайнай маляўнічасьцю і маюць вельмі важнае гаспадарчае значэньне. Шматлікія фіёрды вельмі глыбокія. Напрыклад, Согне-фіёрд, разьмешчаны ў 72 км да поўначы ад Бэргена, у ніжняй частцы дасягае глыбіні 1308 м. Ланцуг прыбярэжных выспаў – т.з. скергор абараняе фіёрды ад моцных заходніх вятроў, якія дзьмуць з Атлянтычнага акіяна. Некаторыя выспы ўяўляюць сабой аголеныя скалы, аб якія разьбіваецца прыбой, іншыя дасягаюць значных памераў.
Большасьць нарвэжцаў жывуць на берагах фіёрдаў. Найважнейшыя – Осла-фіёрд, Хардангер-фіёрд, Согне-фіёрд, Нур-фіёрд, Стур-фіёрд і Троннхеймс-фіёрд.
На ўсходзе Нарвэгіі знаходзяцца самыя вялікія рэкі, уключаючы Глому даўжынёй 591 км. На захадзе краіны рэкі кароткія і хуткія. У паўднёвай Нарвэгіі шмат маляўнічых азёр. Найбуйнае ў краіне возера М'еса. У канцы 19 ст. было збудавана некалькі невялікіх каналаў, якія злучаюць возера з марскімі партамі на паўднёвым узьбярэжжы, але ў цяперашні час яны выкарыстоўваюцца мала. Гідраэнэргарэсурсы рэк і азёр Нарвэгіі ўносяць істотны ўклад у яе эканамічны патэнцыял.
Нягледзячы на паўночнае становішча, Нарвэгіі ўласьцівы спрыяльны клімат з прахалодным летам і адносна мяккай (для адпаведных шырот) зімой – вынікам уздзеяньня Гальфстрыму. Сярэдняя гадавая колькасьць ападкаў вар'іруе ад 3330 мм на захадзе, куды ў першую чаргу паступаюць вільготныя вятры, да 250 мм у некаторых адасобленых рачных далінах на ўсходзе краіны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня каля 0 °С характэрная для паўднёвага і заходняга ўзбярэжжаў, тады як ва ўнутраных раёнах яна паніжаецца да –4 °С і меней. У ліпені сярэднія тэмпэратуры на ўзбярэжжа каля 14 °С, а ва ўнутраных раёнах – каля 16 °С.
Урадлівыя глебы пакрываюць усяго каля 4 % усёй тэрыторыі Нарвэгіі і сканцэнтраваны пераважна ў наваколлях Осла і Тронхэйма.
Паколькі бoльшую частку краіны займаюць горы, плато і ледавікі, магчымасьці для росту і развіцьця раслін абмежаваныя. Вылучаюць пяць геабатанічных раёнаў: бязьлесны прыбярэжны з лугамі і хмызьнякамі, на ўсход ад яго лісьцёвыя лясы, далей у глыб краіны і да поўначы – хваёвыя лясы, вышэй і яшчэ далей на поўнач пояс карлікавых бяроз, верб і шматгадовай травы; нарэшце, на самых вялікіх вышынях – пояс травы, імхаў і лішайнікаў. Хваёвыя лясы – адзін з найважных прыродных рэсурсаў Нарвэгіі, яны даюць разнастайную экспартную прадукцыю.
У арктычным раёне звычайна сустракаюцца паўночны алень, лемінг, пясец і гага. У лясах да самога поўдні краіны водзяцца гарнастай, заяц, лось, лісіца, вавёрка і, у невялікай колькасці, воўк і буры мядзьведзь. Высакародны алень распаўсюджаны ўздоўж паўднёвага ўзьбярэжжа.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
Нарвэгія – даволі аднародная паводле складу насельніцтва краіна. Пераважную большасьць складаюць нарвэжцы, на поўначы жывуць лапляндцы, паступова павялічваецца доля мігрантаў зь іншых краін.
Традыцыйныя заняткі насельніцтва – рыбалоўства ў фіёрдах, земляробства, жывёлагадоўля і лясная гаспадарка ў асобных месцах па берагах фіёрдаў і ў горах.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Нарвэгія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Краіны Эўропы |
|---|
| Азэрбайджан | Альбанія | Андора | Армэнія | Аўстрыя | Баўгарыя | Беларусь | Босьнія і Герцагавіна | Бэльгія | Ватыкан | Вугоршчына | Вялікабрытанія | Гішпанія | Грузія | Грэцыя | Данія | Ірляндыя | Ісьляндыя | Італія | Казахстан¹ | Кіпр | Латвія | Летува | Ліхтэнштайн | Люксэмбург | Малдова | Мальта | Манака | Нарвэгія | Нідэрлянды | Нямеччына | Партугалія | Польшча | Расея¹ | Рэспубліка Македонія | Румынія | Сан-Марына | Славаччына | Славенія | Сэрбія | Турцыя¹ | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швайцарыя | Швэцыя | Эстонія |
| Спэцыяльныя тэрыторыі: Акратыры | Выспа Мэн | Гернсі | Гібралтар | Косава | Ян Маен | Джэрсі | Дэкелія | Свальбард | Фарэрскія выспы |
| ¹ Часткова знаходзіцца ў Азіі |


