Нованарвэская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Распаўсюджаньне букмалу й нюнашку ў Нарвэґіі па муніцыпалітэтах.

Ню́нарск (альбо ню́нашк) — адна з формаў сучаснай літаратурнай нарвэскай мовы (побач з букмалам). У іншай трактоўцы — адна з афіцыйных пісьмовых моваў Нарвэгіі (другая афіцыйная мова — букмал (па-нарвэску: bokmål), апроч таго, у некаторых камунах дадатковай афіцыйнаю моваю ёсьць адна з саамскіх).

Фармаваньне нованарвэскай мовы, першапачаткова называнай «моваю краю» (лансмал, па-нарвэску: landsmål), было пачата ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя Іварам Осэнам. Осэн бачыў у сваім праекце «папраўдзе нарвэскую» альтэрнатыву дзяржаўнаму стандарту нарвэскае мовы таго часу — «дзяржаўнай мове» (рыксмал, па-нарвэску: riksmål), якая была вельмі падобная да дацкай мовы. «Дзяржаўная мова» ў далейшым стала называцца «кніжнаю», букмал (па-нарвэску: bokmål) і стала адною зь дзьвюх афіцыйных пісьмовых моваў Нарвэгіі.

У цэлым нованарвэская палягае на заходненарвэскіх дыялектах і ўжываецца прыблізна дзясятаю доляй насельніцтва Нарвэгіі. Пісьмовыя нормы ўсё больш набліжаюцца да букмалу, але раўналежна існуе хёгнарск (хёгнашк, па-нарвэску: Høgnorsk — «высокая нарвэская») — штучная норма, ачышчаная ад любых словаў з букмалу. У нованарвэскай Вікіпэдыі артыкулы на хёгнашк разьмешчаныя ў асобнай катэгорыі.

У школах выкладаньне вядзецца на абедзьвюх мовах.

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]