Герб Нарвэгіі
Герб Нарвэгіі — адзін з найстарэйшых эўрапейскіх гербаў. Ён бярэ свой пачатак ад гербу каралеўскай сям’і. Сучасны варыянт афіцыйна дзейнічае з 20 траўня 1992 году.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Хаакан Стары выкарыстоўваў шчыт са львом. Раньнія зьвесткі аб яго колерах утрымоўваюцца ў Каралеўскай сазе, напісанай у 1220 годзе.
У 1280 кароль Эрык Магнусан дадаў карону і срэбную сякеру да выявы льва.
Дызайн гербу пасьлядоўна зьмяняўся на працягу доўгіх гадоў. У позьнім сярэднявеччы ручка сякеры паступова даўжэла, сякера стала падобная на алебарду. Ручка звычайна была выгнутая паводле формы шчыта або манэты. Афіцыйна алебарда была замененая сякерай указам караля ў 1844 годзе. У 1905 годзе выгляд гербу для караля і ўрада ізноў быў зьменены, вернуты сярэднявечны ўзор, з трохкутным шчытом і вэртыкальна пастаўленым львом. Адказным за гэту выяву быў мастак Эліф Пэтэрсан. Спрошчаны выгляд быў прадстаўлены ў 1937 і зьлёгку зьменены з дазволу караля 20 траўня 1992 году.
Шчыт заўсёды адлюстроўваюць увянчаны каралеўскай каронай. Аднак падчас Другой сусьветнай вайны Квісьлінг пастанавіў выкарыстоўваць герб без кароны як афіцыйны.
[рэдагаваць] Каралеўскі герб
На гербе каралеўскага дому леў выкарыстоўваецца з 1905 году. Вакол шчыта стужка ордэна Сьвятога Олафа. Шчыт усталяваны на каралеўскі гарнастаевы плашч і ўвянчаны нарвэскай каралеўскай каронай.
[рэдагаваць] Галерэя
-
Аб'яднаны герб Хаакана VI Нарвэскага як караля Швэцыі і Нарвэгіі, 1380 г, дасьпехі
-
Адна з пячатак Эрыка VII "з Памераніі", 1398. Герб Нарвэгіі ў цэнтры.
-
Sigilum secretum Крысьціяна I, 1457-1460. Герб Нарвэгіі ўнізе зьлева.
-
Пячатка Джона Дацкага (правіл 1481 – 1513). Герб Нарвэгіі ўверсе справа.
-
Пячатка Крысьціяна III (правіл 1534 - 1559). Герб Нарвэгіі ўверсе справа.
-
Герб Крысьціяна III на першай дацкай Бібліі, 1550.
-
Герб Фрыдрыха II. Гравіроўка Ёнса Бірхэрода, 1581.
-
Герб Ёхана дэр Юнзе, герцага Сэндэльборгскага 1580, у капліцы Замка Сэнэрборг, Данія.
-
Эрык XIV (кароль Швэцыі) дадаў Нарвэскі і Дацкі гербы на Швэдзкі дзяржаўны герб (дзьве ніжніх чвэрці).
-
Герб Фрыдэрыка II Дацкага, гравіроўка 1592 год.
-
Герб Фрыдрыха IV Дацкага і Нарвэскага, з Доўгай Залы замка Расэнборг. Герб Нарвэгіі ўверсе справа.
-
Герб гораду Крысьціянсанд з двуххвостым нарвэскім львом пад хвояй. Намаляваны на пячатцы ўведзенай у 1643 г.
-
Герб Нарвэгіі 1733 году
-
Герб з Царквы Трыніці, Капэнгаген. Герб Нарвэгіі ўверсе справа.
-
Герб на першай нарвэскай паштовай марцы, 1855 г.
-
Герб Нарвэгіі, які выкарыстоўваецца з 1905 году.
-
Малюнак каралеўскага гербу Эліфа Пэтэрсана, 1905 г.
-
Каралеўскі штандар прыняты ў 1905 г.
-
Эмблема Нарвэскага войска
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Герб Нарвэгіі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Краіны Эўропы: Гербы | |
|---|---|
|
Аўстрыя · Альбанія · Андора · Беларусь · Бэльгія · Баўгарыя · Босьнія і Герцагавіна · Ватыкан · Вялікабрытанія · Вугоршчына · Гішпанія · Грэцыя · Данія · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан¹ · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Македонія · Мальта · Малдова · Манака · Нідэрлянды · Нарвэгія · Нямеччына · Польшча · Партугалія · Расея¹ · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Турэччына¹ · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія Залежныя тэрыторыі: Аландзкія астравы · Гернсі · Гібральтар · Джэрсі · Востраў Мэн · Фарэрскія астравы · Шпіцбэрген · Ян-Майен Непрызнаныя дзяржавы (дэ-факта незалежныя): Абхазія · Косава і Метохія · Нагорны Карабах · Паўднёвая Асэтыя · Прыднястроўе ¹ У асноўным у Азіі
|
|