Герб Гішпаніі
Герб Гішпаніі — вядомы на працягу ўсёй гісторыі краіны. На ім прадстаўленыя ўсе каралеўствы, якія аб'ядналіся ў сучаснай Гішпаніі: Кастылія прадстаўленая замкам; Леон, Астурыя і Галісія — львом; Арагон, Каталёнія і Балеарскія выспы — чатырма чырвонымі палосамі на залатым фоне; Навара — у выглядзе ланцугоў; Андалусія намаляваная ў выглядзе граната, бо ў Гішпаніі ён расьце ў асноўным толькі на землях Гранады — апошняй мусульманскай дзяржавы, захопленага хрысьціянскімі каралямі падчас Рэканкісты; гербавая лілея ўяўляе караля і яго сям'ю, а карона, вянчаючая герб, — знак таго, што Гішпанія — каралеўства; калоны сымбалізуюць Гераклавы Слупы, так раней звалі Гібральтар, які ў сваё час лічыўся краям сьвету. Цікава адзначыць, што ўсім вядомы знак даляра — гэта тыя самыя Гераклавы Слупы, абвітыя стужкай.
Дэвіз «Plvs Vltra» — па-лацінску: далей мяжы (Да адкрыцьця Амэрыкі Калюмбам: Non Plvs Vltra — па-лацінску: далей няма куды, таму што Гераклавы слупы лічыліся канцом сьвету).
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Герб Гішпаніі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Краіны Эўропы: Гербы | |
|---|---|
|
Аўстрыя · Альбанія · Андора · Беларусь · Бэльгія · Баўгарыя · Босьнія і Герцагавіна · Ватыкан · Вялікабрытанія · Вугоршчына · Гішпанія · Грэцыя · Данія · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан¹ · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Македонія · Мальта · Малдова · Манака · Нідэрлянды · Нарвэгія · Нямеччына · Польшча · Партугалія · Расея¹ · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Турэччына¹ · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія Залежныя тэрыторыі: Аландзкія астравы · Гернсі · Гібральтар · Джэрсі · Востраў Мэн · Фарэрскія астравы · Шпіцбэрген · Ян-Майен Непрызнаныя дзяржавы (дэ-факта незалежныя): Абхазія · Косава і Метохія · Нагорны Карабах · Паўднёвая Асэтыя · Прыднястроўе ¹ У асноўным у Азіі
|
|