Герб Казахстану
Дзяржаўны герб Рэспублікі Казахстан уяўляе сабой выяву шанырака (верхняя скляпеністая частка юрты) на блакітным фоне, ад якога ва ўсе бакі ў выглядзе сонечных прамянёў расходзяцца ўыкі (апоры) у апраўленьні крылаў мітычных канёў. У ніжняй частцы гербу — надпіс «Казақстан».
У каляровай выяве Дзяржаўны герб Рэспублікі Казахстан — двух колераў: золата і сіне-блакітнага.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Шырока ўжывальны сёньня тэрмін «герб» адбываецца ад нямецкага слова «ербо». У перакладзе на казаскую ён азначае паняцьце «танба» (тамга, знак). Упершыню дадзены тэрмін пачаў ужывацца ў старажытным Цюрскім Каганаце (551—630 гг.)
4 чэрвеня 1992 году — дзень нараджэньня дзяржаўнага гербу Рэспублікі Казахстан.
Сёньняшні герб сувэрэннага Казахстану зьяўляецца вынікам велізарнай працы, творчых шуканьняў двух вядомых архітэктараў: Жандарбэка Малібэкавіча Малібэкава і Шот-Амана Ўаліханава. У фінальным конкурсе прымалі ўдзел 245 праектаў і 67 апісаньняў будучага гербу.
[рэдагаваць] Дэталі гербу
Выява шаныраку — верхняй скляпеністай купалападобнай часткі юрты — у дзяржаўным гербе рэспублікі — гэта выява агульнага дому ўсіх людзей, якія пражываюць у Казахстане. Шчасьце ў ім залежыць ад дабрабыту кожнага, як трываласьць шаныраку залежыць ад надзейнасьці яго ўыкаў (апор).
Шанырак ня толькі па форме нагадвае нябесны купал, але і па адлюстраваньні ў вобразе людзей зьяўляецца адным з важных элемэнтаў жыцьцеўладкаваньня. Шанырак — сымбаль бацькоўскага дому, а ў шырэйшым разуменьні і сьвету як сусьвету.
На гербе намаляваны Тулпар — мітычны конь з крыламі. Такія жа коні ўпрыгожваюць шалом ісыкскага Залатога чалавека
Крылы сымбалізуюць мару аб пабудове моцнай, квітнеючай дзяржавы. Яны сьведчаць таксама аб чыстых намерах і імкненьні да ўдасканаленьня і дасягненьню гармоніі ў грамадзтве, з прыродай і сусьветнай цывілізацыяй. У дзяржаўным гербе рэспублікі намаляваныя два мітычных каня, і яны як бы засьцерагаюць шанырак з двух бакоў. Яны таксама ярка выяўляюць ідэю служэньня агульнаму дому — Радзіме. Берагчы Радзіму як зрэнку вока і аддана служыць ёй адзін з важных лейтматываў, закладзеных у выявах мітычных канёў.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Герб Казахстану — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Казахстан ў тэмах | ||
|---|---|---|
|
Дзяржаўны лад · Герб · Сьцяг · Гімн · Адміністрацыйны падзел · Геаграфія · Гарады · Насельніцтва · Гісторыя · Эканоміка · Культура · Рэлігія · Літаратура · Музыка · Архітэктура · Сьвяты · Спорт · Прэса · Адукацыя · Навука · Транспарт · Узброеныя сілы · Вонкавая палітыка |
||
| Краіны Эўропы: Гербы | |
|---|---|
|
Аўстрыя · Альбанія · Андора · Беларусь · Бэльгія · Баўгарыя · Босьнія і Герцагавіна · Ватыкан · Вялікабрытанія · Вугоршчына · Гішпанія · Грэцыя · Данія · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан¹ · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Македонія · Мальта · Малдова · Манака · Нідэрлянды · Нарвэгія · Нямеччына · Польшча · Партугалія · Расея¹ · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Турэччына¹ · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія Залежныя тэрыторыі: Аландзкія астравы · Гернсі · Гібральтар · Джэрсі · Востраў Мэн · Фарэрскія астравы · Шпіцбэрген · Ян-Майен Непрызнаныя дзяржавы (дэ-факта незалежныя): Абхазія · Косава і Метохія · Нагорны Карабах · Паўднёвая Асэтыя · Прыднястроўе ¹ У асноўным у Азіі
|
|
| Краіны Азіі: Гербы | |
|---|---|
|
Азэрбайджан | Армэнія | Аўганістан | Банглядэш | Бахрэйн | Брунэй | Бутан | Віетнам | Грузія | ЗАЭ | Ізраіль | Індыя | Інданэзія | Ірак | Іран | Емэн | Казахстан² | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кіргізія | Кітай | КНДР | Кувэйт | Лаос | Лібан | Малайзія | Мальдывы | Манголія | М'янма | Нэпал | Аман | Пакістан | Расея² | Рэспубліка Карэя | Саудаўская Арабія | Сынгапур | Сырыя | Таджыкістан | Тайлянд | Тайвань | Туркмэнія | Турэччына² | Узбэкістан | Усходні Тымор | Філіпіны | Шры-Ланка | Эгіпет¹ | Японія | Ярданія Іншыя тэрыторыі: Абхазія | Ганконг | Заходні бераг ракі Ярдан | Нагорны Карабах | Сэктар Газу | Турэцкая Рэспубліка Паўночнага Кіпра | Паўднёвая Асэтыя
|
|