Герб Чэхіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дзяржаўны герб Чэхіі

Герб Чэскай Рэспублікі зацьверджаны ў 1993 годзе.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб Чэхіі ўяўляе сабой злучэньне гербаў краін Чэшскай кароны ў сярэднявеччы. Эмблема Багеміі — белы леў з двума хвастамі. Два арла ўяўляюць Маравію і Сылезію. Чырвона-белы арол на сінім полі прыналежыць Маравіі. Чорны арол на залатым фоне ўяўляе Сылезію.

Гісторыя гербу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэшскае каралеўства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самым першым чэскім гербам быў зусім ня леў, як думаюць шматлікія. На гербе Чэскага каралеўства ў XIXII стагодзьдзях красаваўся чорны арол на белым шчыце сярод языкоў полымя. Гэта быў радавы герб першай дынастыі чэскіх каралёў Пржэмыславічаў, якія кіравалі з 874 па 1306 год. Аднак ужо ў 1158 годзе пры каралю Уладзіславе II чорнага арла зьмяніў на чэскім гербе белы леў на чырвоным шчыце. Ён павінен быў нагадваць аб адвазе і доблесьці, выяўленай ваярамі ў бітвах з іншаземнымі захопнікамі. У канцы XII стагодзьдзя чэскі леў атрымаў карону, а ледзь пазьней, на мяжы XIIXIII стагодзьдзяў, пры каралі Пржэмысле II Атакарэ леў стаў адлюстроўвацца двухвостым. У канчатковым выглядзе герб зацьвердзіўся да 1250 году і захоўваўся на працягу шматлікіх стагодзьдзяў. Часам каранаванага льва атачалі гербы земляў, залежных ад чэскіх каралёў: Маравіі, Сылезіі, Верхніх і Ніжніх Лужыц, некаторых аўстрыйскіх, вугорскіх і нямецкіх валадарстваў.

У 1526 годзе Чэхія апынулася пад уладай Габсбургаў. Чэскі леў стаў адным з элемэнтаў аўстрыйскага гербу, але ў той жа час амаль чатыры стагодзьдзя заставаўся сымбалем нацыянальнай самабытнасьці чэскага народу і казаў аб яго імкненьні да волі.

Чэхаславаччына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Таму не выпадкова пасьля распаду Аўстра-Вугоршчыны і абвяшчэньні незалежнай Чэхаславацкай рэспублікі яе гербам стаў у 1919 годзе ранейшы герб Чэскага каралеўства. Неўзабаве на грудзях ў льва стаў адлюстроўвацца і герб Славаччыны — чырвоны шчыток з шасьціканцовым белым крыжом над трыма сінімі грудамі.

З 1945 году адзіным дзяржаўным гербам Чэхаславаччыны стаў малы герб. Аднак у 1960 годзе з абвяшчэньнем краіны сацыялістычнай рэспублікай ён быў істотна перайначаны. Леў пазбавіўся кароны, а яе месца заняла чырвоная зорка. На грудзях льва зьнік традыцыйны славацкі шчыток з крыжом, і ў памяць аб антыфашысцкім Славацкім паўстаньні 1944 году зьявілася новая эмблема — партызанскае вогнішча на фоне гары Крывань. Зьмяніўся і сам гербавы шчыт. Ён атрымаў форму павезы — вялікага пяціканцовага шчыта, які ставіўся ў сярэднія стагодзьдзі прама на зямлю для абароны лёгкаўзброенай пяхоты. Такія шчыты выкарыстоўвалі гусіты — удзельнікі антыфэадальнага руху XV стагодзьдзя, які ўскалыхнуў усю Эўропу.

Пасьля аксамітнай рэвалюцыі 1989 Чэхаславацкая Сацыялістычная Рэспубліка была пераназваная ў Чэскую і Славацкую Фэдэратыўную Рэспубліку (ЧСФР) і ў адпаведнасьці з гэтым зьмененая дзяржаўная сымболіка. Перш за ўсё быў адноўлены малы герб 1919 году, і леў ізноў атрымаў карону замест зоркі. Аднак гэты герб мае значэньне толькі для Чэскай рэспублікі, бо славацкі нацыянальны рух адразу выступіў за вяртаньне ранейшага гербу Славаччыны. Па прапанове прэзыдэнта ЧСФР Вацлава Гавела Нацыянальны збор зацьвердзіў новы фэдэральны герб, на якім двойчы паўтараюцца гербы Чэхіі і Славаччыны, што заклікана адлюстроўваць поўную роўнасьць заходняй і ўсходняй частак краіны.

Сьцьвярджэньне сучаснага гербу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Герб Чэхіісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Пры стварэньні артыкула выкарыстаныя матэрыялы сайта: www.countries.ru, артыкул «Сьцяг Чэхіі».