Герб Бэльгіі
Герб Бэльгіі ў сучасным выглядзе быў зацьверджаны каралеўскім дэкрэтам ад 17 сакавіка 1837 году, у якім былі апісаныя вялікая і малая форма гербу. Паводле артыкула 193 (першапачаткова 125) Канстытуцыі Бэльгіі, «бэльгійскі народ прымае чырвоны жоўты і чорны колеры, і ў якасьці дзяржаўнага гербу — бэльгійскага льва з дэвізам Адзінства дае сілу».
Зьмест |
[рэдагаваць] Вялікі герб
На цёмным шчыце намаляваны стаялы на задніх лапах залатой леў з чырвонымі кіпцюрамі і высунутым чырвоным языком (бэльгійскі леў). Над шчытом разьмешчаны шалом з паднятым забралам. На шаломе — вялікагерцагская карона. За шчытом разьмешчаныя скіпэтры: адзін з рукой правасудзьдзя, другі са львом. Шчыт атачае стужка ордэна Леапольда. Львы, якія трымаюць шчыт, трымаюць таксама і пікі з бэльгійскімі сьцягамі. Унізе разьмешчаная чырвоная стужка з чорнымі палосамі з двух бакоў. На ёй залатымі літарамі напісаны дэвіз «Адзінства дае сілу» (L’UNION FAIT LA FORCE па-француску або EENDRACHT MAAKT MACHT па-галяндзку). Уся гэтая кампазыцыя зьмешчаная на геральдычны плашч з залатымі махрамі і пэндзлікамі. Зьверху — каралеўская карона. Над плашчом паднятыя палотны з малюнкамі гербаў правінцыяў Бэльгіі ў 1837 годзе (хоць колькасьць правінцый зьмянялася, на гербе гэта не адлюстроўвалася).
Вялікі герб выкарыстоўваецца рэдка. Ён упрыгожвае пячаткі на законах і міжнародных дамовах.
[рэдагаваць] Малы герб
Малы герб, які выкарыстоўваецца Бэльгійскім урадам, складаецца з чорнага шчыта з львом, перахрышчаных скіпэтраў, дэвіза, кароны, ордэна Леапольда.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Герб Бэльгіі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Краіны Эўропы: Гербы | |
|---|---|
|
Аўстрыя · Альбанія · Андора · Беларусь · Бэльгія · Баўгарыя · Босьнія і Герцагавіна · Ватыкан · Вялікабрытанія · Вугоршчына · Гішпанія · Грэцыя · Данія · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан¹ · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Македонія · Мальта · Малдова · Манака · Нідэрлянды · Нарвэгія · Нямеччына · Польшча · Партугалія · Расея¹ · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Турэччына¹ · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія Залежныя тэрыторыі: Аландзкія астравы · Гернсі · Гібральтар · Джэрсі · Востраў Мэн · Фарэрскія астравы · Шпіцбэрген · Ян-Майен Непрызнаныя дзяржавы (дэ-факта незалежныя): Абхазія · Косава і Метохія · Нагорны Карабах · Паўднёвая Асэтыя · Прыднястроўе ¹ У асноўным у Азіі
|
|