17 сакавіка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| ← сакавік → | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | 2 | 3 | ||||
| 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
| 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
| 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
| 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
| 2013 год Усе дні |
||||||
17 сакавіка — 76-ы дзень году (77-ы ў высакосным годзе) паводле Грэгарыянскага календару. Да канца году застаецца 289 дзён.
Зьмест |
[рэдагаваць] Падзеі
- 1597 — Віцебск атрымаў герб
- 1776 — Амэрыканская рэвалюцыя: брытанскія войскі адступаюць з Бостану
- 1861 — у Турыне абвяшчаецца стварэньне Італьянскага каралеўства
- 1948 — падпісаны Брусэльскі пакт пяці дзяржаваў, створаны абарончы Заходнеэўрапейскі саюз
[рэдагаваць] Нараджэньні
- 1600 — Аляксей Трубяцкой, гербу Пагоня Літоўская — апошні князь Трубяцкога княства ў межах Рэчы Паспалітай і пасьля ў граніцах Расеі
- 1746 — Ян Давід Голанд, нямецкі кампазытар і дырыгент, прыдворны капэльмайстар Караля Станіслава Радзівіла, выкладнік музыкі ў Віленскім унівэрсытэце
- 1808 — Шыман Канарскі, удзельнік паўстаньня 1830—1831 гадоў, дзяяч вызвольнага руху
- 1865 — Габрыэль Нарутовіч, першы прэзыдэнт Польскай Рэспублікі, займаў пасаду ўсяго 5 дзён, з 11 сьнежня па 16 сьнежня 1922
- 1876 — Майсей Лейбоўскі, габрэйскі мастак
- 1900 — Яфрэм Карнейчык, беларускі гісторык
- 1948 — Ўільям Гібсан, канадзкі пісьменьнік, родапачынальнік літаратурнага жанру «кібэрпанк»
[рэдагаваць] Сьмерці
- 1040 — Гаральд I, кароль Ангельшчыны
- 1807 — Казімер Нарбут, асьветнік, філёзаф і настаўнік, сябра ордэна Піяраў
- 1928 — Антон Брадоўскі, расейскі й беларускі нумізмат
- 1951 — Альбэрт Паўловіч, беларускі паэт-гумарыст, драматург, перакладчык і мастак
- 1985 — Мікалай Гусараў, кіраўнік ЦК КПБ з 1947 да 1950 года
- 1999 — Міхась Біч, беларускі гісторык
- 2007 — Джон Бэкус, амэрыканскі навуковец, адзін з стваральнікаў мовы праграмаваньня FORTRAN
- 2012 — Шэнуда III Александрыйскі, патрыярх
[рэдагаваць] Сьвяты
17 сакавіка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў