23 сакавіка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| ← сакавік → | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | 2 | 3 | ||||
| 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
| 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
| 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
| 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
| 2013 год Усе дні |
||||||
23 сакавіка — 82-і дзень году (83-і ў высакосным годзе) паводле Грэгарыянскага календару. Да канца году застаецца 283 дні.
Зьмест |
Падзеі [рэдагаваць]
- 1925 — напад бальшавіцкай патрызанкі на станцыю Ляхавічы
- 1933 — Адольф Гітлер атрымлівае дыктатарскія паўнамоцтвы ад Райхстагу Нямеччыны
- 1956 — Пакістан становіцца першай ісламскай рэспублікай у сьвеце
- 1996 — першыя непасрэдныя прэзыдэнцкія выбары ў Тайвані
- 2005 — у Танзаніі разьбіўся самалёт Іл-76 малдаўскай авіякампаніі зь беларускім экіпажам
- 2007 — у Самалі зьбіты самалёт Іл-76 беларускай авіякампаніі «Трансавіяэкспарт». Загінулі 11 лётчыкаў і авіятэхнікаў, якія дэмантавалі авіяцыйнае абсталяваньне Іл-76, абстралянага 9 сакавіка
Нараджэньні [рэдагаваць]
- 1749 — П’ер-Сымон Ляпляс, францускі матэматык, фізык і астраном (пам. у 1827)
- 1865 — Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі (пс. Стары Ўлас), паэт, празаік, зьбіральнік беларускага фальклёру (пам. у 1939)
- 1895 — Васіль Сташэўскі, беларускі драматург і празаік (пам. у 1937)
- 1900 — Эрых Фром, нямецка-амэрыканскі філёзаф, сацыяльны псыхоляг (пам. у 1980)
- 1906 — Ісак Любан, беларускі кампазытар (пам. у 1975)
- 1910 — Акіра Курасава, японскі кінарэжысэр, прадусар і сцэнарыст, адзін з найвялікшых рэжысэраў першага стагодзьдзя кіно (пам. у 1998)
- 1957 — Лусіё Гут’ерэс, эквадорскі вайсковец і палітык
- 1968 — Эркі Пэхк, эстонскі дырыгент Нацыянальнай опэры Эстоніі
- 1971 — Ясьмін Гаўры, канадзкая топ-мадэль
- 1976 — Марат Жылінскі, гісторык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь 5-га скліканьня
- 1980 — Дзьмітры Лукашэнка, старшыня цэнтральнага савету беларускага рэспубліканскага дзяржаўна-грамадзкага аб’яднаньня «Прэзыдэнцкі спартовы клюб», сябра НАК Беларусі
- 1983 — Мо Фара, брытанскі лёгкаатлет самалійскага паходжаньня, бягун на сярэднія й дальнія дыстанцыі, алімпійскі чэмпіён 2012 году
Сьмерці [рэдагаваць]
- 1654 — Аляксандар Людвік Радзівіл, стольнік і крайчы вялікі літоўскі, ваявода берасьцейскі, маршалак надворны і вялікі літоўскі, ваявода полацкі (нар. у 1594)
- 1688 — Аўгуст Мэербэрг, аўстрыйскі дыплямат (нар. у 1612)
- 1695 — Людвіка Караліна Радзівіл, рэлігійная дзяячка, мэцэнатка (нар. у 1667)
- 1801 — Павал I, расейскі імпэратар (нар. у 1754)
- 1738 — Францішак Ельскі, скарбнік Вялікага Княства Літоўскага, потым падстолі гарадзенскі (1777), падкаморы старадубскі (1780)
- 1842 — Стэндаль, францускі пісьменьнік, адзін з заснавальнікаў францускага рэалістычнага раману (нар. у 1783)
- 1850 — Ўільям Ўордсўарт, ангельскі паэт-рамантык, выбітны прадстаўнік «азёрнай школы» (нар. у 1770)
- 1942 — Антон Луцкевіч, грамадзкі дзяяч, гісторык, літаратуразнаўца, публіцыст (нар. у 1884)
- 1942 — Сяргей Ракіта, беларускі пісьменьнік (нар. у 1909)
- 1978 — Рыгор Шырма, беларускі харавы дырыгент, фальклярыст, грамадзкі й музычны дзяяч, публіцыст, літаратуразнаўца (нар. у 1892)
- 2009 — Павал Вечаркевіч, польскі гісторык (нар. у 1948)
- 2011 — Элізабэт Тэйлар, англа-амерыканская актрыса (нар. у 1932)
Сьвяты [рэдагаваць]
- Дзень Рэспублікі ў Пакістане
23 сакавіка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў