Дыктатар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Дыкта́тар (па-лацінску: dictator, ад dicto — дыктую, загадваю):

  1. чалавек, які стаіць на чале дыктатарскага рэжыму, аднаасобны кіраўнік дзяржавы, які валодае неабмежаванай уладай і вышэй закона.
  2. надзвычайная службовая асоба (магістрат) у пэрыяд Рэспублікі (V — 2-я палова I стагодзьдзі да н. э.) у Старажытным Рыме, якая прызначалася консуламі па рашэньні сэнату максымум на 6 месяцаў пры крайняй небясьпецы (унутранай бязладзіцы, ваеннай небясьпекі і г. д.), калі прызнавалася неабходным перадаць уладу ў рукі аднай асобы.
  3. (пераносны сэнс) — жорсткі, аўтарытарны кіраўнік, асоба надзеленая неабмежаванай уладай у якой-небудзь вобласьці кіраваньня або гаспадаркі.

Рымскія дыктатары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Дыктатар (Старажытны Рым)

У Старажытным Рыме працэдура прызначэньня дыктатара складалася ў наступным: сэнат выносіў так званы «надзвычайны сэнатусконсульт (пастанова)», якая выяўлялася ў формуле: «Хай консулы прымуць меры, каб дзяржава ня зьведала шкоды». Пасьля гэтага консулы называлі імя дыктатара і адразу распускалі сваіх ліктараў, якія ўсе пераходзілі да дыктатара (дыктатару належыла 24 ліктара, тады як консулам — па 12); такім чынам яны апыняліся перад дыктатарам радавымі грамадзянамі, і ён меў над імі права жыцьця і смерці, як і над усімі грамадзянамі, акрамя народных трыбунаў. Па прызначэньні, дыктатар выбіраў сабе памагатага — «начальніка коньніцы».

Дыктатар валодаў усёй палнатой дзяржаўнай улады. Пры прызначэньні дыктатара да яго тытулу заўсёды дадавалася чыньнік яго абраньня (напрыклад, дыктатар, які абраўся на выпадак ваеннай небясьпекі, — Dictator rei gerundae causa, г. зн. дыктатар для вядзеньня вайны).

На прысуд дыктатара да IV стагодзьдзя да н. э. нельга было падаць адзоў народнаму сходу (каміцыі).

Звычайна дыктатару падпарадкоўваліся ўсе службовыя асобы, уключаючы консулаў.

Першапачаткова на пасаду дыктатара маглі прызначацца толькі патрыцыі, але з 356 да н. э. — таксама плебэі.

Часам дыктатар абіраўся для выкананьня якога-небудзь аднаго даручэньня, напрыклад, «дыктатар для забіця цьвіка» (рэлігійны рытуал падчас сьвята).

У пэрыяд позьняй рэспублікі, пры Суле і Цэзары, прызначаных дыктатарамі без абмежаваньня тэрміну (dictator perpetuus), пасада дыктатара набыла манархічны характар.

Была адмененая ў 44 да н. э. Маркам Антоніем.

Новы і найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Новы час (асабліва з эпохі Францускай рэвалюцыі) тэрмін, пад уплывам клясычных рэмінісцэнцый, адраджаецца, пазначаючы кіраўніка, атрымалага неабмежаваную ўладу ў надзвычайнай сытуацыі. У слоўніку замежных словаў (1954 году) зафіксавана ўжываньне слова ў пераносным значэньні: «Асоба, надзеленае неабмежаванай уладай у якой-н. вобласьці кіраваньня або гаспадаркі»).

Неабмежаваная ўлада не азначае, што дыктатар аднаасобна прымае ўсе прынцыповыя рашэньні, паколькі гэта фізычна немагчыма. Таксама варта адзначыць, што пры ім могуць быць (і часта бываюць) дарадчыя органы, фармальна нададзеныя вышэйшымі ўладнымі паўнамоцтвамі. Аднак ва ўмовах дыктатуры любыя такія органы выдаюць свае пастановы і ўказы паводле волі дыктатара.

Ленін быў дыктатарам падчас усталяваньня дыктатуры пралетарыята, якая вылілася затым у асабістую дыктатуру Сталіна, наступныя кіраўнікі Савецкага Саюзу не зьяўляюцца дыктатарамі з прычыны таго, што іх асабістая ўлада была абмежаваная і ўсе важныя дзяржаўныя пытаньні прымаліся калегіяльна на паседжаньнях палітбюро.

У іншых краінах новага часу знакамітымі капіталістычнымі дыктатарамі былі: А. Гітлер, Б. Мусаліні, Ф. Франка, А. Х. Піначэт і інш.; камуністычнымі дыктатарамі былі: М. Ракошы, Мао Цзэдун, Пол Пот і інш.

Сучасныя дыктатары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Часопіс Parade ў 2003 годзе апублікаваў сьпіс горшых дыктатараў сучаснасьці[1]. Лідэры дзясяткаў краін сьвету валодаюць практычна нічым не абмежаванай уладай у кіраваных імі дзяржавах. Усе гэтыя дыктатары падобныя ў адным — яны выкарыстоўваюць уладу для асабістага ўзбагачэньня і не дапушчаюць нават найменшай крытыкі ў свой адрас. Аляксандар Лукашэнка ў гэтым сьпісе заняў 10-е месца.

Прозьвішча Краіна
1 Кім Чэн Ір Паўночная Карэя
2 Кароль Фахд і Прынц Абдула Саудаўская Арабія
3 Садам Хусэйн Ірак
4 Чарлз Тэйлар Лібэрыя
5 Тан Швэ М’янма
6 Тэадора Абіян Нгуема Экватарыяльная Гвінэя
7 Сапармурат Ніязаў (Туркмэнбашы) Туркмэністан
8 Муамар Кадафі Лібія
9 Фідэль Кастра Рус Куба
10 Аляксандар Лукашэнка Беларусь

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]