Экватарыяльная Гвінэя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Экватарыяльная Гвінэя
'República de Guinea Ecuatorial
République de Guinea Équatoriale
República da Guiné Equatorial'
Сьцяг Экватарыяльнай Гвінэі Герб Экватарыяльнай Гвінэі
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: «Unidad, Paz, Justicia»
Дзяржаўны гімн
«Caminemos pisando la senda»
Месцазнаходжаньне Экватарыяльнай Гвінэі
Афіцыйная мова гішпанская, француская, партугальская
Сталіца Маляба
Найбуйнейшы горад Бата
Форма кіраваньня Прэзыдэнцкая рэспубліка
Тэадора Абіянг Нгема Мбасаго
Ігнасіё Мілям
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
144-е месца ў сьвеце
28 050 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
166-е месца ў сьвеце
676 000
24,1/км²
СУП
 • агульны (2010)
 • на душу насельніцтва
Сьпіс краінаў паводле СУП
$24,146 млрд
$34 824
Валюта Франк КФА (XAF)
Часавы пас WAT (UTC+1)
Незалежнасьць
— ад Гішпаніі

12 кастрычніка 1968 году
Аўтамабільны знак GQ
Дамэн верхняга ўзроўню .gq
Тэлефонны код +240
Мапа Экватарыяльнай Гвінэі

Экватарыя́льная Гвінэ́я ці Рэспу́бліка Экватарыя́льная Гвінэ́я (па-гішпанску: República de Guinea Ecuatorial) — дзяржава на заходнім узьбярэжжы Цэнтральнай Афрыкі, уключае мацерыковую частку — Рыя-Муні (26 тыс. км²) і шэраг выспаў у Гвінэйскай затоцы (выспы Біяко, Анабон і іншыя). Мяжуе на поўначы з Камэрунам, на поўдні і паўднёвым усходзе — з Габонам. Сталіца — Маляба, разьмешчаная на высьпе Біяко (раней Фэрнанда По). Клімат — экватарыяльны, вільготны, са сярэднямесячнай тэмпэратурай ад +26 да +28 °C. Агульная тэрыторыя — 28,05 тыс. км². Адміністрацыйна падзеленая на 7 правінцыяў, якія, у сваю чаргу, дзеляцца на раёны (18), муніцыпальныя акругі (27), пасялковыя камуны (122).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1778 году Экватарыяльная Гвінэя («Гішпанская Гвінэя») зьяўлялася гішпанскай калёніяй. У 1959 годзе была ператвораная ў правінцыю Гішпаніі. Дзяржаўную незалежнасьць атрымала 8 кастрычніка 1968 году. Першы кіраўнік краіны Франсіска Масіяс Нгема, абвешчаны пажыцьцёвым прэзыдэнтам у 1972 годзе, быў зрынуты ў 1979 годзе ў выніку дзяржаўнага перавароту. Новым кіраўніком стаў Тэадор Абіянг Нгема Мбасаго.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Унутраная палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Экватарыяльнай Гвінэі дзейнічае Канстытуцыя 1991 году з папраўкамі, прынятымі ў 1995 годзе. Глава дзяржавы — прэзыдэнт, адначасова зьяўляецца галоўнакамандуючым узброенымі сіламі. Абіраецца ўсеагульнымі прамымі выбарамі пры таемным галасаваньні на 7-гадовы тэрмін. З 1982 году прэзыдэнтам РЭГ зьяўляецца Тэадора Абіянг Нгема Мбасаго. На апошніх выбарах (сьнежань 2002 году) ён быў пераабраны, атрымаўшы 97,1 % галасоў. Прэзыдэнт прызначае прэм’ер-міністра і па яго прапанове міністраў і дзяржсакратароў, вызваляе іх ад занятых пасад.

Вышэйшым заканадаўчым органам зьяўляецца аднапалатны парлямэнт — Палата народных прадстаўнікоў (80 дэпутатаў), абіраных усеагульным прамым галасаваньнем тэрмінам на 5 гадоў. Дэкрэты прэзыдэнта і пастановы ўраду маюць прыярытэт перад заканадаўчымі актамі парлямэнту. Старшыня парлямэнту — Саламон Нгема Авона1999 году).

Дзейнасьць палітычных партыяў і арганізацыяў рэгулюецца прынятым у студзені 1992 году законамі аб палітычных партыях, волі збораў і дэманстрацыяў. Галоўныя пазыцыі займае кіруючая «Дэмакратычная партыя Экватарыяльнай Гвінэі» (ДПЭГ), прадстаўнікі якой атрымалі на выбарах у 1999 годзе. 75 з 80 месцаў у парлямэнце. Астатнія апазыцыйныя партыі забясьпечылі сабе адпаведна 4 («Народны саюз») і 1 («Аб’яднаньне за сацыяльную дэмакратыю») дэпутацкі мандат, але ў цяперашні час у працы парлямэнту ня ўдзельнічаюць. На мінулых у траўні 2000 году муніцыпальных выбарах ДПЭГ афіцыйна атрымала 230 месцаў муніцыпальных дараднікаў з 244.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эканоміка краіны мае аграрна-сыравінны характар. У сельскай гаспадарцы занята 80% працаздольнага насельніцтва, у той час як апрацоўваецца толькі каля 4% тэрыторыі. Эканамічнае становішча на працягу доўгіх гадоў характарызавалася застоем, інфляцыяй. За кошт зьнешняга фінансаваньня рэалізоўвалася больш 90% усіх праектаў і сацыяльна-эканамічных праграм. Сытуацыя некалькі палепшылася ў сувязі з адчыненьнем у РЭГ буйных радовішчаў нафты. Рост адбыўся выключна за кошт падвышэньня здабычы нафты (84,7 % ад ВУП) і высокіх коштаў на яе. У 2003 годзе ў пераразьліку на душу насельніцтва ВУП дасягнуў вельмі высокага, па афрыканскіх мерках, узроўню ў 2300 даляраў ЗША.

У цяперашні час галоўныя надзеі зьвязаныя з хуткім разьвіцьцём нафтавай галіны. Выведаныя запасы нафты на «экватагвінэйскім» шэльфе ацэньваюцца ў 3 млрд барэляў. У 2003 годзе здабыча нафты перавысіла 11 млн тон. Распрацоўка радовішчаў вядзецца ў асноўным амэрыканскімі «Мабіл Ойл», «Шэўрон», «Трайтан», «Намеко» і «ЮМК», а таксама францускімі «Таталь» і «Эльф». Па аб’ёмах капіталаўкладаньняў амэрыканскіх кампаніяў РЭГ займае чацьвертае месца ў афрыканскіх краінах, зьмешчаных паўднёвей Сахары.

Апошнія гады дзяржбюджэт мае дадатнае сальда, больш 80% якога складаюць паступленьні ад нафтаздабычы. Рост валютных паступленьняў ад нафты дазволіў ураду пачаць рэалізацыю шэрагу сацыяльных праграм, падняць заробак дзяржслужачым.

У астатнім эканоміка арыентаваная на вытворчасьць традыцыйных экспартных культур — какава-бабоў (3 тыс. тон) і кавы (350 тон), а таксама драўніны (больш 100 тыс. м³). Важнай галіной зьяўляецца рыбалоўства. Уласны флёт у РЭГ адсутнічае, аднак за выдачу ліцэнзіяў у дзяржбюджэт штогод паступае да 3 млн даляраў ЗША. Замежныя судны здабываюць 4 тыс. тон тунца і крэвэткі ў год.

У 2003 годзе імпарт склаў 450 млн даляраў ЗША, экспарт — 2,36 млрд даляраў ЗША, уключаючы ў асноўным волкую нафту. Асноўнымі гандлёвымі партнэрамі зьяўляюцца краіны Заходняй Эўропы (Гішпанія, Францыя, Нідэрлянды, Італія, Нямеччына), Камэрун, а таксама Кітай. Структура імпарту на працягу шэрагу гадоў істотна не мяняецца і ўключае першым чынам харчовыя тавары (да 20%), машыны і абсталяваньне, а таксама прадметы першай неабходнасьці.

Чыгунак няма. Унутраныя перавозкі зьдзяйсьняюцца галоўным чынам аўтатранспартам. Агульная працягласьць аўтадарожнай сеткі — каля 3 тыс. км. Галоўны акіянскі порт краіны находзіцца ў горадзе Бата. Марскія перавозкі зьдзяйсьняюцца таксама праз порты Маляба, Люба, Мбіні і Каго. Дзейнічаюць два міжнародныя аэрапорты — Маляба і Бата.

Турызм у РЭГ разьвіты слаба.

Грашовая адзінка — франк РЭГ (1 эўра = 656 франкаў РЭГ).

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва — каля 550 тыс. чал. (2005), тэмпы прыросту — 2,47%, сярэдняя працягласьць жыцьця 59 гадоў. Амаль 90% жыхароў мацерыковай часткі складаюць народы моўнай падгрупы бэнуэ-конга (фанг), карэннае насельніцтва выспаў — бубі. Насельніцтва РЭГ роднаснае ўзьбярэжнаму насельніцтву суседняга Камэруну. Да 65% насельніцтва пражывае ў сельскай мясцовасьці. У сталіцы — Маляба, пражывае каля 100 тыс. жыхароў.

У моц рэальнага ўмацаваньня эканомікі краіны дзякуючы, галоўным чынам, нафтаваму фактару назіраецца рост нелегальнай іміграцыі ў РЭГ выхадцаў з суседніх (Нігерыя і Камэрун), а таксама іншых дзяржаваў Афрыкі, што выклікае незадаволенасьць мясцовага насельніцтва. Канфліктныя сытуацыі з прыбываючымі замежнікамі спараджаюць непаразуменьне паміж РЭГ і суседнімі дзяржавамі.

Рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Больш за 80% насельніцтва вызнае хрысьціянства (большасьць — каталікі), 15% прытрымліваюцца мясцовых традыцыйных вераваньняў і культаў.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нацыянальнае сьвята — Дзень абвяшчэньні незалежнасьці (12 кастрычніка 1968 году).

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2012 годзе Экватарыяльная Гвінэя разам з Габонам прымала найбуйнейшы афрыканскі футбольны турнір — Кубак афрыканскіх нацыяў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Экватарыяльная Гвінэясховішча мультымэдыйных матэрыялаў