Бурундзі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Republika y'u Burundi
République du Burundi
Рэспубліка Бурунды
Сьцяг Бурунды Герб Бурунды
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: "Ubumwe, Ibikorwa, Iterambere" (Адзінмтва, Праца, Прагрэс)
Месцазнаходжаньне Бурунды
Афіцыйная мова кірунды, француская
Сталіца Бужумбура
Найбуйнейшы горад Бужумбура
Урад рэспубліка
П'ер Нкурунзіза
Плошча
 - Агульная
 - % вады
145-е месца ў сьвеце
27 830 км²
7,8
Насельніцтва
 - Агульнае (2005)
 - Шчыльнасьць
94-е месца ў сьвеце
7 548 000
271/км²
СУП
 - Агульны (2003)
 - на душу насельніцтва
142 месца ў сьвеце
4,517 млрд.$
739 $
Валюта Бурундыйскі франк (BIF)
Часавы пас
 - улетку
CAT (UTC+2)
+2 (UTC+2)
Незалежнасьць
ад Бэльгіі
1 ліпеня 1962
Дзяржаўны гімн ««Burundi bwacu»»
Аўтамабільны знак BU
Дамэн верхняга ўзроўню .bi
Тэлефонны код +257
Мапа Бурунды

Буру́нды (кірунды: Uburundi, па-француску: Burundi), Рэспубліка Бурунды – краіна ў Цэнтральнай Афрыцы, не мае выхаду да мора. Мяжуе з Руандай, Танзаніяй і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

  • XVII стагодзьдзе – утварэньне каралейства Бурунды.
  • 1890-я г.г. – нямецкае заваяваньне. Утварэньне нямецкай калёніі.
  • 1918 год – пасьля Першай Сусьветнай вайны Бурунды была перададзена Бэльгіі.
  • 1962 год – атрыманьне незалежнасьці як каралеўства. Да 1993 года ўлада належала народу тутсі, палітычнай арганізацыяй якога стала Зьвяз за нацыянальны прагрэс.
  • 1965 год – антыманархічнае паўстаньне хуту. Манархісты тутсі абаранілі манархію, але неўзабаве самі яе адмянілі.
  • 19661993 – вайсковая дыктатура кіраваная прэдсэдацелямі Вышэйшага Рэвалюцыйнага Савета (Мікамбэра, Багаза, Буйоя).
  • 1993 год – першым дэмакратычна выбраным прэзыдэнтам стаў прадстаўнік хуту Мэльхіёр Ндадайе, які хутка быў зьвергнуты вайскоўцамі тутсі.
  • 1996 год – пераварот маёра Пьера Буйоі.
  • 2003 год – улада перайшла большасьці хуту пад кіраўніцтвам Даміцьен Ндайізэе мірным шляхам.
  • 2004 год – забойства ў лагеры Гатумба 180 бежанцаў тутсі з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Адказнасьць узяла групоўка з народа хуту.

[рэдагаваць] Палітыка

Бурунды гэта рэспубліка. Згодна з канстытуцыяй 1992 года, кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на пяцігадовы тэрмін. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту. Выканаўчая ўлада належыць ураду, які назначаецца прэзыдэнтам. Палітычная сыстэма краіны – шматпартыйная.

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

Краіна падзеленая на 17 правінцый, якія ў сваю чаргу дзеляцца на 117 камунаў.

[рэдагаваць] Геаграфія

[рэдагаваць] Эканоміка

Бурунды мае слаба разьвітую эканоміку. 91% гаспадаркі прадстаўлена сельскай гаспадаркай, якая забясьпечвае 48% нацыянальнага прыбытку (прамысловасьць – 26%, паслугі – 26%). Асноўнымі сельскагаспадарчымі культкрамі застаюцца: бананы, сорга, маніёк, кава, гарбата, бавоўна, рыс, пшаніца, тытунь. Асноўным сельскагаспадарчым рэгіёнам застаецца даліна ракі Рузызы.

Карысныя выкапні амаль не дасьледаваны. Існуюць невялікія капальні золата, вальфраму. Вядома аб існаваньні вялікіх радовішчаў ванадыя і нікелю.

Прамысловасьць слаба разьвітая. У асноўным прадстаўлена прадпрыемствамі харчовай і будаўнічай прамысловасьці, якія канцэнтруюцца вакол сталіцы.

Не існуе чыгункі. Аўтамабільная сетка слаба разьвітая (каля 5 тыс. км).

Бюджэт краіны складаецца з паступленьняў ад экспатру кавы.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

83% насельніцтва складаецца з народа хуту, астатнія гэта тутсі (15%) і пігмеі (каля 1%). 63,2% насельніцтва – хрысьціяне, 33% анімісты, каля 1% мусульмане. У Бурунды адзін з самых высокіх прыростаў насельніцтва, краіна мае вялікую шчыльнасьць насельніцтва на км². 1% насельніцтва жыве ў гарадах. Ня гледзячы на існаваньне вялікай колькасьці моў, афіцыйнай застаецца француская і кірунды.

[рэдагаваць] Культура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
На іншых мовах