Сэўта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сэўта
EscudoCeuta.svg
Герб Сэўты
Першыя згадкі: V стагодзьдзі да н.э.
Вобласьць: Сэўта
Плошча: 28 км²
Насельніцтва
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

76 861
2 709
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
Месцазнаходжаньне

Сэ́ўта — гішпанская адміністрацыйная адзінка, горад, які знаходзіцца на паўвысьпе ўтвараючай афрыканскую палову Гібральтарскай пратокі. Зьяўляецца гішпанскім анклавам на тэрыторыі Афрыкі. Плошча каля 18,5 км², насельніцтва 76 152 чалавекі. Сэута мае статус аўтаномнага горада. У Сеуце знаходзіцца самы блізкі да Эўропы афрыканскі порт і гішпанская вайскова-марская база. Як і Мэлтлья, Сэўта мае свайго прадстаўніка ў Гішпанскіх Картэсах.

Гісторыя [рэдагаваць]

У V стагодзьдзі да н. э. на тэрыторыі сучаснай Сэўты знаходзіўся фінікійскі горад Абыла. У 45 годзе н. э. яна была заваяваная рымлянамі, назва была зьмененая на Сэпэм Фратрэс. Праз 400 гадоў вандалы выбілі з горада рымлянаў і ўсталявалі на ім кантроль. Некаторы час горад уваходзіў у склад Бізантыі.

У 710 годзе арабы заняўшы Сэуту, зрабілі яе адным з асноўных партоў для пераправы войскаў на Ібэрыйскую паўвыспу.

Горад шмат разоў атакаваўся бэрбэрскімі плямёнамі і, пасьля аднаго з набегаў горад не быў адноўлены. Чалавечыя паселішчы пачалі тут зноў зьяўляцца толькі ў ІХ стагодзьдзі.

У 1309 годзе была заваяваная Фэзам. З 1415 года была ўсталяваная ўлада Партугаліі. Сэўта стала цэнтрам гандлю рабамі і слановай косьцю.

У 1580 годзе Сэуту заваявалі гішпанцы, але ў 1640 годзе партугальцы вярнулі горад. Канчатковы гмшпанскі кантроль быў усталяваны згодна з Лісабонскім трактатам з 1 чэрвеня 1688 года.

Калі ў 1956 годзе Гішпанія прызнала незалежнасьць Марока, Сэута засталася ў складзе Гішпаніі. Зараз Сэута адносіцца да гішпанскай правінцыі Андалусія, з некаторай аўтаноміяй. Ад гішпанскага ўзьбярэжжа яе аддзяляе каля 20 км.

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Сэўтасховішча мультымэдыйных матэрыялаў