Сорга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сорга
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелПакрытанасенныя
КлясаАднадольныя
АтрадМетлюжковакветныя
СямействаМетлюжковыя
ПадсямействаПросавыя
РодСорга
Бінамінальная намэнклятура
Sorghum
Sorghum

Со́рга (па-лацінску: Sorghum) — род аднагадовых і шматгадовых травяністых расьлінаў сямейства метлюжковыя. Сорга ўключае ў сябе каля 30 відаў, якія вырошчваюцца ў Азіі, Афрыцы, Паўднёвай і Паўночнай Амэрыцы, Эўропе і Аўстраліі. Шэраг відаў сорга, як то сорга двухколернае, вырошчваецца як культурная расьліна[1].

Выкарыстаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэтазгоднасьць вырошчваньня сорга ў засушлівых і паўзасушлівых рэгіёнах плянэты абумоўліваецца ягонай унівэрсальнасьцю і высокай прадуктыўнасьцю. Зялёная маса і зерне ахвотна есца многімі відамі сельскагаспадарчых жывёлаў. Сорга ня толькі высокаўраджайная культура, але яна багатая на вугляводы, бялкі, каратын, дубільныя рэчывы, вітаміны, якія гуляюць важную ролю ў падвышэньні прадуктыўнасьці жывёлаў.

Паводле пажыўных уласьцівасьцях збожжа і зялёная маса сорга амаль не саступаюць кукурузе, а ў некаторых рэгіёнах і пераўзыходзяць яе. Акрамя фуражу збожжа сорга выкарыстоўваецца для сьпіртавой і крахмалапаточныай прамысловасьці. У краінах трэцяга сьвету тэхнічнае сорга шырока выкарыстоўваецца для вытворчасьці розных мётлаў і венікаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сорго. Вялікая савецкая энцыкляпэдыя

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]