Метлюжковыя
| Метлюжковыя | |
Проса (Panicum virgatum) |
|
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Расьліны |
| Аддзел | Пакрытанасенныя |
| Кляса | Аднадольныя |
| Атрад | Метлюжковакветныя |
| Сямейства | Метлюжковыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Poaceae | |
Метлюжковыя (Poaceae), або злакі (Gramíneae) — сямейства аднадольных расьлінаў, да якога адносяцца такія вядомыя і здаўна выкарыстаныя ў гаспадарцы расьліны як пшаніца, жыта, авёс, рыс, кукуруза, ячмень, проса, бамбук, цукровы трысьнёг.
Метлюжковыя ў прыродзе расьселеныя па ўсіх кантынэнтах, уключаючы Антарктыду. Складаюць значную частку фітамасы ў многіх біяцэнозах, а ў стэпах і саванах — галоўную частку. Сямейства ўключае каля 600 родаў і 9-10 тысяч відаў.
У большасьці прадстаўнікоў сямейства сьцеблы простыя часам галіністыя, цыліндрычныя ці пляскатыя, падзеленыя вузламі, полыя. Лісьце лінейнае ці лянцэнтнае. Кветкі жаўтлява-зялёныя, дробныя, сабраныя ў суквецьці каласкі, якія ўтвараюць колас або пэндзаль.
Гл. таксама [рэдагаваць]
Літаратура [рэдагаваць]
- Цвелёв Н. Н. Порядок злаки (Poales) // Жизнь растений: в 6-ти т. Т. 6. Цветковые растения / Под ред. А. Л. Тахтаджяна. — М.: Просвещение, 1982. — С. 341—378.
Метлюжковыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў