Лібэрыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Republic of Liberia
Рэспубліка Лібэрыя
Сьцяг Лібэрыі Файл:Coat of arms of Liberia.png
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: "The love of liberty brought us here" (Любоў да свабоды прывяла нас сюды)
Месцазнаходжаньне Лібэрыі
Афіцыйная мова ангельская
Сталіца Манровія
Найбуйнейшы горад Манровія
Урад рэспубліка
Элен Джонсан Сэрліф
Джозэф Боакаі
Плошча
 - Агульная
 - Адсотак вады
101-е месца ў сьвеце
111 369 км²
13,514
Насельніцтва
 - Агульнае (2007)
 - Шчыльнасьць
132-е месца ў сьвеце
3 195 935
75/км²
СУП
 - Агульны (2005)
 - на душу насельніцтва
158 месца ў сьвеце
3,292 млрд.$
1 003 $
Валюта Лібэрыйскі даляр (LRD)
Часавы пас
 - улетку
GMT (UTC+0)
+0 (UTC+0)
Незалежнасьць
ад ЗША
26 ліпеня 1847
Дзяржаўны гімн ««All Hail, Liberia, Hail»»
Аўтамабільны знак LB
Дамэн верхняга ўзроўню .lr
Тэлефонны код +231
Мапа Лібэрыі

Лібэ́рыя (па-ангельску: Republic of Liberia) – краіна ў Заходняй Афрыцы. Мяжуе з Гвінэяй, Кот д'Івуарам і С’ера Леонэ. Мае выхад да Атлянтычнага акіяна.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Лібэрыя зьяўляецца самай старой рэспублікай у Афрыцы. Узьнікла ў выніку дамовы паміж мясцовымі жыхарамі і Амэрыканскім Каляніяльным Таварыствам падпісанай ў 1821 годзе. Дзякуючы ёй вызваленыя рабы маглі сяліцца тут і жыць у згодзе з 18 плямёнамі тубыльцаў. 26 ліпеня 1847 года была прынятая канстытуцыя, якая пацьцвердзіла незалежнасьць Лібэрыі. Амаль уся гісторыя краіны цесна зьвязаная са Злучанымі Штатамі Амэрыкі, як эканамічна, так і культурна.

У 1980 годзе Самюэль Доэ зьдзейсьніў вайсковы пераварот, забіў існуючага прэзыдэнта і зьверг урад. Усталяваў уласны ўрад, а сябе абвясьціў кіраўніком дзяржавы. У 1989 годзе пачалася грамадзянская вайна, вынікам якой стала забойства Дое, а так сама вывад вайскоўцаў з улады. У 1997 годзе Чарльз Тэйлар, адзін з апанэнтаў Доэ, быў выбраны прэзыдэнтам Лібэрыі. 23 лістапада 2005 года на пасаду прэзыдэнта была выбрана Элен Джонсан Стэрліф.

[рэдагаваць] Палітыка

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

У адміністрацыйным пляне Лібэрыя дзеліцца на 15 правінцый:

Адміністрацыйны падзел Лібэрыі.
Правінцыя Цэнтар Плошча км² Насельніцтва, тыс. чал
1. Бомі Табмэнбург 755 48,570
2. Бонг Гбарнга 804,000
3. Гбарполу Араука 1263 131,227
4. Гранд-Баса Бучанан 8759 223,000
5. Гранд-Кэйп-Маўнт Робертспорт 5827 117,000
6. Гранд-Гедех Зведру 102,810
7. Гранд-Кру Барклайвіль 46,000
8. Лофа Воіньяма 11637 247,000
9. Маргібі Каката 3,263 145,000
10. Мэрылэнд Харпер 5350 107,100
11. Монтсерада Бэнсанвіль 2,740 982,000
12. Німба Санікелі 12,043 415,000
13. Рывер Кес Рывер Кес 4385 55,000
14. Рывер Гі Фіштаўн 74,800
15. Сіноэ Грынвіль 10,254 85,000

[рэдагаваць] Геаграфія

Краіна знаходзіцца ў Заходняй Афрыцы у некалькіх сотнях кілямэтраў ад экватара. Палова тэрыторыі пакрытая трапічнымі лясамі. Навакольны выгляд зьмяняецца з аддаленьнем ад марскога ўзьбярэжжа: пачаткова раўніна пераходзіць у пласкагор’е, а потым у невысокія горы ў паўночна заходняй частцы краіны.

Лібэрыя мяжуе з Гвінэяй (563 км) на поўначы, С’ера Леонэ (306 км) і Кот д'Івуарам (716 км) – на ўсходзе. Берагавая лінія складае 579 км. Самая высокая кропка краіны – гара Маўнт-Вутэве (1380 м). Лясы займаюць 48% тэрыторыі. Клімат экватарыяльны, сьпякотны, з траўня да кастрычніка цягнуцца трапічныя дажджы. Колькасьць ападкаў складае 5 000 мм на ўзьбярэжжы і 1 500 мм у глыбіні краіны. Сярэднегадавая тэмпэратура +25 °C.

[рэдагаваць] Эканоміка

Лібэрыя вядомая як краіна “таннага фрахту”. Лёгкасьць атрыманьня лібэрыйскага сьцягу для карабля, а так сама адсутнасьць плацяжоў за яго выкарыстаньне прывяло да таго, што гандлёвы флот які плавае пад лібэрыйскім сьцягам адзін з самых вялікіх у сьвеце. Іх агульны танаж складае 99 млн. тонаў.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

Насельніцтва Лібэрыі складаецца з некалькіх этнічных груп. Так сама тут жывуць патомкі вызваленых амэрыканскіх і карыбскіх рабоў (каля 5%), якіх называюць амэрыканалібэрыйцамі. Яны займаюць вышэйшыя грамадзкія і палітычныя пасады. Астатнія 95% насельніцтва складаюцца з мясцовых плямёнаў: кпеле, баса, гіё, кру, грэба, мана, крахн, гола, гбандзі, лома, кісі, ваі, дэі, бэла, мандынга і мендэ. Этнічная разнароднасьць пагаршаецца існаваньнем у краіне каля 20 моў, а так сама распаўсюджанасьцю анімізму.

[рэдагаваць] Спорт

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

На іншых мовах