Буркіна Фасо

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

(Перанакіраваная з Буркіна-Фасо)
Перайсьці да: навігацыя, пошук
Burkina Faso
Буркіна Фасо
Сьцяг Буркіна-Фасо Герб Буркіна-Фасо
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: "Unité, Progrès, Justice" (адзінства, прагрэс, справядлівасьць)
Месцазнаходжаньне Буркіна-Фасо
Афіцыйная мова француская
Сталіца Уагадугу
Найбуйнейшы горад Уагадугу
Урад рэспубліка
Блаіз Кампаорэ
Тэрціс Зонга
Плошча
 - Агульная
 - % вады
72-е месца ў сьвеце
274 000 км2
0,1
Насельніцтва
 - Агульнае (2005)
 - Шчыльнасьць
66-е месца ў сьвеце
13 228 000
48/км²
СУП
 - Агульны (2005)
 - на душу насельніцтва
117 месца ў сьвеце
16,845 млрд.$
1 284 $
Валюта Франк КФА (XOF)
Часавы пас
 - улетку
GMT (UTC+0)
+0 (UTC+0)
Незалежнасьць
ад Францыі
5 жніўня 1960
Дзяржаўны гімн «Une Seule Nuit»
Аўтамабільны знак BF
Дамэн верхняга ўзроўню .bf
Тэлефонны код +226

Буркіна́ Фасо́ (па-француску: (le) Burkina Faso) – краіна ў Заходняй Афрыцы, не мане выхаду да мора. Ранейшая назва краіны – Верхняя Вольта, але ў 1984 годзе прэзыдэнт Томас Санкара ініцыяваў зьмену назвы. Сёньняшняя назва на мовах мосі і дыула (галоўных мовах краіны) азначае “ краіна сумленных людзей”. Мяжуе з Малі, Бэнінам, Тога, Кот д'Івуарам, Ганай і Нігерам.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Калянізацыя тэрыторыі Буркіна Фасо адбылась ў 90-х г.г ХІХ стагоддзя Францыяй, пасьля перамогі над мясцовымі плямёнамі мосі. Першапачаткова тэрыторыя Буркіна Фасо была далучана на калёніі Бераг Слановай Косьці, але ў [1919] годзе была выдзелена ў аддзельную калёнію.

Буркіна Фасо атрымала мажлівасьць мясцовага самакіраваньня ў 1958 годзе, а поўную незалежнасьць атрымала ў 1960 годзе. Першы вайсковы пераварот адбыўся ў 1966 годзе. У 1978 годзе была адноўлена цывільная адміністрацыя, але ў 1980 годзе адбыўся новы пераварот, пад кіраўніцтвам Сае Замба, які быў забіты ў 1982 годзе. У 1983 годзе уладу атрымаў капітан Томас Санкарэ. Ён быў забіты ў 1987 годзе, а ўладу атрымаў Блэйз Кампарэ, які кіруе краінай і ў нашы дні.

[рэдагаваць] Палітыка

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

Буркіна Фасо падзелена 13 абласьцей, 45 правінцый і 301 дэпартамэнт.

Вобласьці Буркіна Фасо
Вобласьць Врбласьць (Фр.) Цэнтар Кольк. правінцый Плошча, км² Насельніцтва (2002), чал.
Букле-ду-Мухун Boucle du Mouhoun Дэдугу 6 34 153 1 353 607
Каскадэс Cascades Банфора 2 18 406 386 192
Цэнтральная Centre Уагадугу 1 2 805 1 211 380
Усходне-Цэнтральная Centre-Est Тэнкадога 3 11 811 1 099 515
Паўночна-Цэнтральная Centre-Nord Кая 3 19 829 1 058 305
Заходне-Цэнтральная Centre-Ouest Кудугу 4 21 537 1 046 088
Паўднёва-Цэнтральная Centre-Sud Манга 3 11 321 619 489
Усходняя Est Фада-Нгурма 5 46 256 1 072 793
Хаўтс-Басынс Hauts-Bassins Боба-Дыюласа 3 25 344 1 232 891
Паўночная Nord Вахігуя 4 16 207 1 002 526
Цэнтральнае Плато Plateau-Central Зыніярэ 3 8 544 656 779
Сахель Sahel Доры 4 35 350 837 420
Паўднёва-Заходняя Sud-Ouest Гава 4 16 202 509 994

[рэдагаваць] Геаграфія

Паверхня краіны пераважна раўнінная, з невялікімі ўзвышшамі, асабліва ў заходняй частцы, дзе пачынаецца Гвінэйскае ўзвышша. Тут знаходзіцца самая высокая кропка краіны Пік дэ Накуру (749 м), каля самая мяжы з Малі. Крыху далей на ўсход, пачынаецца града Чан дэ Банфора, з вядомым турыстычным месцам краіны – вадаспадамі Каскадэс дэ Карфігуэла. На тэрыторыі Буркіна Фасо знаходзяцца крыніцы такіх буйных рэкаў як: Чорная Вольта, Чырвоная Вольта і Белая Вольта, якія зьліваючыся ўтвараюць раку Вольта.

Расьліннасьць краіны – саванная. На паўднёвым захадзе, на мяжы з Малі і кот д’Івуар клімат даволі вільготны, на поўначы болей сухі, расьліннасьць паступова пераходзіць у пустэльную. Гэта абумоўлена ўплывам Сахары.


[рэдагаваць] Эканоміка

Буркіна Фасо – адзін з самых бедных краінаў сьвету. Гэта зьяўляецца вынікам хуткага росту насельніцтва і неўрадлівай зямлі. Сельская гаспадарка прыносіць 32% нацыянальнага прыбытку, тут занята 80% працаздольнага насельніцтва. Галоўную ролю ў сельскай гаспадарцы грае расьлінаводства, асноўныя культуры: сорга, проса, кукуруза, рыс, бавоўна.

Прамысловасьць прадстаўлена тэкстыльнымі і харчовымі прадпрыемствамі. Існуюць невялікія радовішчы медзі, жалеза, золата. Некалькі соцень тысяч чалавек штогод мігруюць у суседнія краіны ў пошуках працы, у асноўным у Кот д’Івуар і Гану.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

Насельніцтва краіны належыць да дзьвюх вялікіх этнічных груп: гур, да якой адносіцца і буйнейшы народ краіны мосі, а так сама бобо, лобі і інш. і мандэ, да якой адносяцца хауса, фульбэ, туарэгі і інш. Каля 6 млн. жыхароў – мусульмане, 2 млн. хрысьціяне.

[рэдагаваць] Спорт

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
На іншых мовах