Уагадугу
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Уагадугу | |
| Першыя згадкі: | XV стагодзьдзе |
| Вобласьць: | Цэнтральная правінцыя |
| Плошча: | 2 805 км² |
| Насельніцтва • колькасьць: • шчыльнасьць: |
1 181 702 543 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 12°21′26″ пн. ш. 1°32′7″ з. д. / 12.35722° пн. ш. 1.53528° з. д.Каардынаты: 12°21′26″ пн. ш. 1°32′7″ з. д. / 12.35722° пн. ш. 1.53528° з. д. |
|
Уагадугу на мапе Буркіна-Фасо
Уагадугу
|
|
Уагадугу (Uagadugu, Wubritenga, Ouagadougou) — сталіца Буркіна-Фасо і правінцыі Цэнтральная. Колькасьць жыхароў налічвае 1,5 млн чалавек. Гэта самы вялікі горад краіны.
Гісторыя [рэдагаваць]
Горад быў заснаваны ў XV стагодзьдзі. У 1896 годзе заняты францускімі войскамі. З 1919 году быў штаб-кватэрай каляніяльных войскаў у Верхняй Вольце, а з 1960 — сталіца незалежнай краіны.
Прамысловасьць [рэдагаваць]
Прамысловасьць гораду прадстаўлена харчовымі прадпрыемствамі і прадпрыемствамі лёгкай прамысловасьці.
Праз горад праходзіць чыгунка да Абіджану (Кот д'Івуар), якая з прычыны закрытых межаў забясьпечвае пасажырскія перавозкі толькі ў межах Буркіна-Фасо. Зь іншымі гарадамі краіны Ўагадугу злучаецца аўтамабільнымі дарогамі.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Уагадугу — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў