Лібрэвіль
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Лібрэвіль | |
| Першыя згадкі: | 1843 |
| Вобласьць: | правінцыя Эстуарый |
| Насельніцтва: | 578 156 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 0°23′24″ пн. ш. 9°27′0″ у. д. / 0.39° пн. ш. 9.45° у. д.Каардынаты: 0°23′24″ пн. ш. 9°27′0″ у. д. / 0.39° пн. ш. 9.45° у. д. |
|
Лібрэвіль на мапе Габону
Лібрэвіль
|
|
Лібрэві́ль (па-француску: Libreville) — сталіца Габону, разьмешчаная на рацэ Габон. Адміністрацыйны цэнтар правінцыі Эстуарый. Самы вялікі горад краіны. Насельніцтва складае каля 578 тыс. чалавек.
Гісторыя [рэдагаваць]
Тэрыторыя, на якой цяпер знаходзіцца горад, першапачаткова, да прыбыцьця французаў, была заселеная племенем Мпонгвэ. У 1839 годзе французы выкупілі гэтую зямлю. Горад быў заснаваны ў 1843 годзе. У 1848 годзе горад быў названы Лібрэвіль (па-беларуску: вольны горад). З 1934 да 1946 году Лібрэвіль быў асноўным портам Францускай Экватарыяльнай Афрыкі. Пасьля атрыманьня Габонам незалежнасьці ў 1960 годзе, у горадзе жыло толькі 31 000 чалавек. У нашы дні амаль палова насельніцтва краіны жыве ў Лібрэвілі.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Лібрэвіль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |