Яундэ
| Яундэ | |
| Першыя згадкі: | 1888 |
| Акруга: | Цэнтральная-Паўднёвая |
| Насельніцтва: | 1 430 000 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 3°25′ пн. ш. 11°31′ у. д. / 3.417° пн. ш. 11.517° у. д.Каардынаты: 3°25′ пн. ш. 11°31′ у. д. / 3.417° пн. ш. 11.517° у. д. |
|
Яундэ на мапе Камэруну
Яундэ
|
|
Яу́ндэ (па-француску: Yaoundé) — сталіца і адзін з самых вялікіх гарадоў Камэруну. Колькасьць жыхароў складае 1,4 млн чалавек. Адначасова зьяўляецца сталіцай правінцыі Цэнтральная-Паўднёвая. Горад разьмешчаны на ўзвышшах, у паўднёва-заходняй частцы краіны, на вышыні 730 м над узроўнем мора.
Горад быў заснаваны ў 1888 годзе нямецкімі гандлярамі слановай косьцю. Пад час Першай сусьветнай вайны горад быў акупаваны бэльгійскімі войскамі. У 1922 годзе Яўндэ стаў сталіцай тэрыторыі падмандатнай Лізе Нацыяў, з францускай адміністрацыяй.
Пасьля атрыманьня незалежнасьці Камэрунам Яўндэ стаў сталіцай краіны.
У наш час Яўндэ — гэта гандлёвы, прамысловы і кульнурны цэнтар, транспартны вузел Камэруну. Мае міжнародны аэрапорт, чыгунку, якая злучае горад з Нгаўндэрэ і Дуалай.
У горадзе знаходзяцца ўсе дзяржаўныя ўстановы Камэруну, замежныя пасольствы.
Клімат[рэдагаваць]
Яўндэ знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны, на Камэрунскім пласкагор’і. Клімат субэкватарыяльны, сярэдняя тэмпэратура паветра ў студзені складае +23°С, у ліпені +21°С. Сярэнегадавая колькасьць ападкаў — 1600 мм.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Яундэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў