Трыпалі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Трыпалі | |||
|---|---|---|---|
|
|
|||
| Першыя згадкі | VIIстагоддзе да н.э. | ||
| Плошча | 400 км² | ||
| Насельніцтва | 1 682 000 | ||
| Часавы пас - улетку |
+2 +2 |
||
| Акругі | Таджурава-ва-эль-Навахі-Эль-Арба | ||
Тры́палі (па-арабску: طرابلس الغرب - Ţarābulus al-Gharb) – сталіца Лібіі, знаходзіцца на ўзьбярэжжы Міжземнага мора.
Колькасьць жыхароў складае 1,5 млн. чалавек (2003 год), у 1973 годзе было толькі 481 тыс. чалавек.
Трыпалі – самы вялікі горад краіны, прамысловы і транспартны цэнтар. Развіцьцё атрымалі наступныя галіны првмысловасьці: харчовая, мэблевая, мэталюргічная, гумавая і паліграфічная.Існуюць прадпрыемствы апрасьненьня марской вады, пераапрацоўкі нафты. Міжнародны аэрапорт злучае горад з Рымам, Тунісам, Бенгазі і Бразавілем.
У 1986 годзе войскі ЗША захапілі горад, ўрад ЗША сьцьвярджаў, што Лібія падтрымлівае тэрарызм. Пасьля зьняцьця санкцый у 1999 годзе ААН далучылася да разьвіцьця эканомікі горада і порта.
Зьмест |
[рэдагаваць] Геаграфія
Трыпалі разьмяшчаецца на ўзьбярэжжы Міжземнага мора. Клімат міжземнаморскі: сьпякотнае, сухое лета і цёплая, вільготная зіма.
[рэдагаваць] Гісторыя
Горад зьявіўся з трох фінікійскіх паселішчаў VII стагоддзя да н.э. – Аеа, Сабрата і Лептыс Магна. Каля ІІІ стагоддзя н.э. гора стаў сталіцай Трыпалітаніі. Пераўтварыўся ў значны гандлёвы цэнтар. У VIII стагодді быў заваяваны арабамі.
Як сталіца вілаету Трыпаліс (часткі Асманскай імпэрыі), заставаўся значным цэнтрам міжземнаморскага гандлю. Тут злучаліся шляхі з розных буйных гарадоў Сахары.
У 1530 годзе Мальтыйскі ордэн пабудаваў тут крэпасьць, але горад вярнуўся да туркаў у 1551 годзе. Трыпалі пераўтварыўся ў важны пірацкі мусульманскі порт.
У 1714 годзе на трон Трыпалітаніі ўвайшоў паша Ахмед Караманлі, які распачаў дынастыю Караманлі. Кантроль туркаў над горадам аслабеў. Такі стан рэчаў цягнуўся да 1835 года, калі на трон увайшоў турэцкі паша, які ўзнавіў стасункі з Асманскай імпэрыяй.
[рэдагаваць] ХІХ і ХХ стагоддзе
У ХІХ стагоддзі пірацтва ў горадзе атрымала максымальнае разьвіцьцё. Кіруючы ў 1796 годзе паша выставіў патрабаваньні да ЗША: ён хацеў 83 000 даляраў ў абмен на абяцаньне, што піраты перастануць нападаць на амэрыканскія караблі. ЗША не пагадзіліся і выслалі свае войскі да гораду. Вайна цягнулася да 1803 году. Амэрыканцы старцілі некалькі вялікіх вайсковых караблёў. Але паша без платы пагадзіўся на ненападзеньне на гандлёвыя караблі ЗША. 3 чэрвеня 1805 года наступны паша разарваў пагадненьне з ЗША, жадаючы 60 000 даляраў за вызваленьне амэрыканскіх грамадзянаў. У 1815 годзе ЗША зноў акупіравалі горад і паша вымушаны быў прыняць умовы амэрыканцаў.
У 1842 і 1844 годзе ў горадзе адбыліся паўстаньні супраць туркаў. Калі Францыя акупіравала Туніс у 1881 годзе, туркі павялічылі колькасьць войска ў Трыпалі.
У 1911 годзе італьянцы, пад прыкрыцьцём абароны сваіх грамадзянаў у Трыпалі абвясьцілі вайну Турцыі і акупіравалі горад.
1 кастрычніка 1911 года адбылась вырашаючая італьянска-турэцкая бітва, якая скончылась перамогай італьянцаў.
Трыпалі кантраляваўся Італіяй да 1943 году. Потым пачалася брытанская акупацыя, якая скончылася ў 1951 годзе з незалежнасьцю Лібіі.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Трыпалі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

