Джыбуці (горад)
| Джыбуці | |
| Першыя згадкі: | 1888 |
| Плошча: | 630 км² |
| Насельніцтва (2009) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
567 000 607 |
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+3 UTC+3 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 11°36′ пн. ш. 43°10′ у. д. / 11.6° пн. ш. 43.167° у. д.Каардынаты: 11°36′ пн. ш. 43°10′ у. д. / 11.6° пн. ш. 43.167° у. д. |
|
Джыбуці на мапе Джыбуці
Джыбуці
|
|
Джыбу́ці (па-арабску: جيبوتي, па-француску: Djibouti) — сталіца і самы вялікі горад афрыканскай краіны Джыбуці. Знаходзіцца на ўзьбярэжжы Адэнскай затокі, на поўдзень ад Баб-эль-Мандэбскай пратокі. У горадзе налічваецца каля 395 тыс. жыхароў (агульная колькасьць насельніцтва ўсёй краіны налічвае каля 495 тыс. чалавек).
Джыбуці зьяўляецца буйным гандлёвым портам. Мае разьвітую нафтахімічную і харчовую прамысловасьці, зьяўляецца гандлёвым цэнтрам краіны. Порт абслугоўвае міжнародны гандаль суседняй Этыёпіі і транзыт грузаў, якія ідуць праз Суэцкі канал.
Чыгункай горад злучаны з Адыс-Абэбай, празь якую ідуць экспартныя грузы для Этыёпіі, якая ня мае выхаду да мора. Праз Джыбуційскі порт ідуць на экспарт, у асноўным, кава, соль і скуры.
Горад быў заснаваны ў 1888 годзе. З 1892 да 1977 году быў сталіцай Францускага Самалі, а з 1977 году сталіцай незалежнай дзяржавы.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Джыбуці (горад) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|
|||||